Наўздагон да ўспамінаў пра путч-93.
Памёр Анатоль Кашпіроўскі. Усесаюзнаму шаману было 87 год. Захапленне рознымі парапсіхалагічнымі і містычным практыкамі супала з распадам СССР не выпадкова. Камуністы самым брутальным спосабам закэнсэлілі рэлігію і спрабавалі ўвесці Кодэкс камуніста як новую Біблію.
Але ж новая рэлігія і светапогляд праіснавалі вельмі кароткі час і калі сістэма пачала развальвацца, узнік вакуум. Чалавеку трэба ў нешта верыць. І ў пошуках новай ісціны, савецкія людзі кідаліся ў розныя скрайнасці. Белае брацтва, гіпнацізёры, шматлікія секты і культы
Паралельна з гэтым працэсам адбывалася гларыфікацыя Расейскай Імперыі і рэсентымент па часах "добрага цара". Пазней гэтая туга па мінулым спалучылася з тугой па Савецкай імперыі. І з гэтай грымучай сумесі атрымалася сучасная расейская ідэалогія. Путч-93 быў яскравым прыкладам мабілізацыі тых сілаў, што ўрэшце рэшт сфармавалі сённяшні баланс інтарэсаў расейскага грамадства.
Кашпіроўскі, Чумак, Джуна былі прарокамі новага часу. Фігуры сыходзяць, але ж мы працягваем жыць у эпоху пошукаў сэнсаў.
Post #3746
206

- 👍 5
- 🎉 1