TGViewer
Channel Public Channel
STRYZHAK

STRYZHAK

@stryzhak

Персанальны блог Андрэя Стрыжака
Subscribers
1.2K
Photos
2K
Videos
291
Links
1.9K
Recent Posts 20 shown
Post #3742 126
Цеплавая апрацоўка Ту-95мс.

Адзін борт і шэсць лятуноў прайшлі цеплавую апрацоўку ў Амурскай вобласці. Менавіта з такіх бортаў ляцяць paкeты па Украіне.

Rusia delenda est
  • 🔥 17
  • 👍 1
Post #3741 227
Пяць год прайшло.

Чалавек прымае рашэнні. Часам, гэтыя рашэнні даражэй за жыццё.

Гонар і памяць. Андрэй Зельцар.
  • ❤ 22
  • ❤‍🔥 1
  • 😢 1
Post #3740 384
Пакуль мы спалі, у Пермі адбылося нафтавае выміранне :)

Прыгожая раніца :)
  • 🔥 14
  • 😁 2
  • ❤ 1
  • 👍 1
  • 👏 1
  • 🤨 1
Post #3739 380
15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў, памілаваныя.

10 з іх жанчыны.
  • ❤ 19
  • 🔥 4
  • 🎉 2
  • 🤨 1
Post #3738 425
42 секунды расейскі верталёт прабыў у паветранай прасторы Польшчы.

Разумею што маглі:
- не збiвaць каб не эскаліраваць;
- не збiвaць, бо не было каму і чым;
- не збiвaць, бо не гатовыя на такія дзеянні.

Які з варыянтаў адказу правільны, мы наўрадці даведаемся, але ж гэтыя 42 секунды яшчэ троху адсунулі межы дазволенага для агрэcapa.

Пагляджу праз год пра што я буду пісаць у сацсетках :)
  • 👍 7
  • 😱 2
  • 🤷 2
  • 🤔 1
  • 🏆 1
Post #3737 391
Можна бясконца глядзець на тры рэчы:

- як цячэ вада;
- як гарыць агонь;
- як крынжуе Сяргей Ціханоўскі.

Спробы ваяваць з уласнай жонкай і метады якія ён выкарыстоўвае, робяцца настолькі агіднымі, што гэта ўжо па-за межамі прыстойнасці. Як бацька і як мужчына я ў ахуі.
  • 👍 21
  • 💯 5
  • 😱 2
  • 🔥 1
  • 😐 1
  • 🎄 1
Post #3736 346
Новая кніга Югасі Каляды

Мала які занятак так арганічна спалучаецца з восенню, яе дажджамі і цёмнымі вечарамі, як чытанне кніг. У добры час новага кніжнага сезону выходзіць навэла "Вандроўка ліфтам", што абяцае быць цікавым і няпростым чытвом.

Як і папярэднія творы аўтаркі, гэта магічны рэалізм, што на першы погляд выглядае зразумелым тропам, напрыклад, як у папярэдняй кнізе "Перамена месцаў", дзе гераіні памяняліся целамі. Сюжэт нібыта далёкі ад арыгінальнасці, але гэта толькі завязка. Галоўнае — людзі, лакацыі (Гомель!) і абставіны, ў якіх адбываюцца падзеі, ну і, канешне ж, мова. Сакавітая, смачная і стылёвая.

У новым творы фантастычны сюжэт абернецца псіхалагічнай драмай пра выбар што мы робім, пачуццё віны і магчымасці што мы губляем.

«А што, калі месцы, якія мы пакінулі, не зьнікаюць, а завісаюць дзесьці ў малочным тумане мінулага? Што, калі ўсё яшчэ можна ўвайсьці ў свой дзіцячы пакой у бацькоўскай кватэры? Высунуць шуфлядку з унівэрсітэцкімі канспэктамі? Паглядзець гісторыю званкоў у мабільніку дваццацігадовай даўніны? Пасядзець на вэрандзе дома, які згінуў у пажары? А раптам можна нават даслаць ліст з таго сьвету на гэты — і атрымаць адказ?»

Хочаш даведацца, як далёка заедзе твой ліфт?

Замаўляй кнігу тут!
  • ❤ 11
  • 👍 3
  • 😐 1
Post #3735 314
Наталья Иванауна, мы там усё сламали. Вабшчэ усё! Уставайця!
  • 😁 10
Post #3734 350
Тыдзень пачынаю з добрых навінаў. Мы з вамі сабралі PLN1332,25 для адаптацыі нашых вызваленых у Польшчы! Дзякуй усім, хто далучаецца!

Сёння апошні дзень збора і вы яшчэ можаце далучыцца да яго праз BLIK +48453272121

Працуем далей! Баронім сваіх!
  • ❤ 7
  • 👏 2
  • 🥰 1
Post #3733 396
Маскоўскі НПЗ зноў прымае дэлегацыю з Украіны :) На дзень галасавання Масква будзе пешаходнай :)
  • 🔥 12
  • ❤ 4
  • 👍 1
Post #3732 403
35 год назад мая краіна атрымала імя і сцяг. Рэспубліка Беларусь і бела-чырвона-белы.

Будзьма годныя гэтага імя і гэтых колераў.
  • ❤ 27
  • 👏 4
  • 🏆 1
Post #3731 384
Нашыя ў Варшаве! Упершыню за доўгі час абдымаюць сваякоў і бяруць на рукі сваіх дзяцей. Скрадзеныя тypмoй годы не паверне ніхто, але ж цяпер трэба навярстаць тое, што яшчэ можна.

Працягваецца збор на адаптацыю вызваленых, што пераехалі ў Польшчу.

Далучайцеся! BLIK +48453272121
  • ❤ 22
  • 👍 2
  • 🔥 1
  • 👏 1
Post #3730 358
10 чалавек з вызваленых 16 верасня прыбудуць сёння ў Варшаву. Арыентоўны час прыбыцця - 15.30, адрас - Oleandrów 6. Сустракайце!
  • ❤ 7
  • 👍 2
  • 🔥 1
Post #3729 394
Успамін з дзяцінства разблакаваны. Май 1991, бабулін юбілей, на які з'ехалася процьма людзей з Рэчыца, Гомеля, Чарнігава. Усе магчымыя і немагчымыя разнасолы на стале, насуперак дэфіцыту. Савок ужо амаль мёртвы, а людзі яшчэ ўсе жывыя і поўныя сіл.

Бабуліны сябры з Чарнігава прывезлі свежыя свойскія вялікія яблыкі, што праляжалі з восені да мая ў скрынях з пяском і, нават, спелы і сакавіты кавун! Які беражліва захавалі з восені

Але ж маю ўвагу прыцягнулі цукеркі ў залатой абгортцы з такой шчыльнай фальгі, што з яе можна было гільзы для аўтамата рабіць :). Зверху ў яе вялікі шакаладны корак, а знізу тоненькі ражок з вяршковай памадкай унутры.

Учора гэты куфэрачак з настальгіяй даехаў да мяне з Украіны. Вельмі дарагі для мяне прэзент, бо гэта больш чым успаміны. Гэта занурэнне ў дзяцінства, дзе ўсё было інакш.
  • ❤ 17
  • 😢 1
  • 💔 1
Post #3728 364
Вызвалены Алесь Чумакоў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і там самым гуртаваў пpaтэcтaвae ядро»

За што дзякуй вялізарны!

Інтэрвію з Алесем па спасылцы.
  • 👍 4
  • ❤ 3
Post #3727 643
13 высланых з Беларусі пaлiтвязняў застануцца ў Літве, а 10 паедуць у Польшчу, піша REFORM.news . Нагадаю што для патрэбаў адаптацыі тых, хто паедзе ў Польшчу адкрыты збор, на які на сённяшні дзень сабрана амаль тысяча злотых.

Заклікаю далучацца праз BLIK +48453272121

Уся сума будзе перададзеная Цэнтру Беларускай Салідарнасці, што аказвае падтрымку былым закладнікам мінскага рэжыму ў Польшчы.
  • ❤ 3
  • 👍 2
  • 👏 1
Post #3726 466
Кароткая і цынічная гісторыя. Адзін з тых, каго ўчора выслалі з краіны, мусіў выйсці з тypмы літаральна праз два тыдні.

Цынічнасць у тым, што чалавек мог сам вырашаць што далей рабіць са сваім жыццём, але ж за яго ўсё вырашылі іншыя. Прадалі ў давесак.

Да радасці ад вызвалення вось такі паслясмак рэжымнага блядства.
  • 🤬 27
  • 😢 8
  • 😭 1
Post #3725 472
Гэта быў піздзецкі складаны эмацыйна дзень.

Але ж я сустрэў і абняў свайго сябра і гэта галоўнае. А астатняе я пакіну пры сабе.

І буду памятаць, а памяць у мяне вельмі добрая.
  • ❤ 23
  • 👍 4
  • 🤷‍♂ 1
Post #3724 420
Стомленыя, выснажаныя, але ж у добрым гуморы!

Жыве Беларусь!
  • ❤ 19
  • 👍 1
Post #3723 587
Увага! Збор!
BLIK +48453272121

25 нашых на волі і для іх усё толькі пачынаецца!

Вядома што значная частка вызваленых пераязджаюць жыць у Польшчу, дзе яны маюць патрэбу ў адаптацыі. Адна з арганізацый што дапамагае нашым у Польшчы - Цэнтр Беларускай Салідарнасці. На яе карысць я абвяшчаю збор. Падрабязнасці як звярнуцца па дапамогу ў наступных постах.

Данаціць з Польшчы лёгка і зручна праз BLIK на нумар +48453272121.
  • 🔥 6
  • ❤ 5
  • 🤬 5
  • 😐 3
  • 👎 2
  • 🦄 2
  • 👏 1
  • 😈 1
Older posts →

About this channel

How can I read @stryzhak without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for STRYZHAK: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does STRYZHAK have?
STRYZHAK (@stryzhak) has 1.2K subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does STRYZHAK know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →