TGViewer
STRYZHAK STRYZHAK @stryzhak · 1.2K subscribers
Post #3736 340
Новая кніга Югасі Каляды

Мала які занятак так арганічна спалучаецца з восенню, яе дажджамі і цёмнымі вечарамі, як чытанне кніг. У добры час новага кніжнага сезону выходзіць навэла "Вандроўка ліфтам", што абяцае быць цікавым і няпростым чытвом.

Як і папярэднія творы аўтаркі, гэта магічны рэалізм, што на першы погляд выглядае зразумелым тропам, напрыклад, як у папярэдняй кнізе "Перамена месцаў", дзе гераіні памяняліся целамі. Сюжэт нібыта далёкі ад арыгінальнасці, але гэта толькі завязка. Галоўнае — людзі, лакацыі (Гомель!) і абставіны, ў якіх адбываюцца падзеі, ну і, канешне ж, мова. Сакавітая, смачная і стылёвая.

У новым творы фантастычны сюжэт абернецца псіхалагічнай драмай пра выбар што мы робім, пачуццё віны і магчымасці што мы губляем.

«А што, калі месцы, якія мы пакінулі, не зьнікаюць, а завісаюць дзесьці ў малочным тумане мінулага? Што, калі ўсё яшчэ можна ўвайсьці ў свой дзіцячы пакой у бацькоўскай кватэры? Высунуць шуфлядку з унівэрсітэцкімі канспэктамі? Паглядзець гісторыю званкоў у мабільніку дваццацігадовай даўніны? Пасядзець на вэрандзе дома, які згінуў у пажары? А раптам можна нават даслаць ліст з таго сьвету на гэты — і атрымаць адказ?»

Хочаш даведацца, як далёка заедзе твой ліфт?

Замаўляй кнігу тут!
  • ❤ 11
  • 👍 3
  • 😐 1
More from @stryzhak
  1. Sep 29, 2026Цеплавая апрацоўка Ту-95мс. Адзін борт і шэсць лятуноў прайшлі цеплавую апрацоўку ў Амурск…
  2. Sep 28, 2026Пяць год прайшло. Чалавек прымае рашэнні. Часам, гэтыя рашэнні даражэй за жыццё. Гонар і п…
  3. Sep 25, 2026Пакуль мы спалі, у Пермі адбылося нафтавае выміранне :) Прыгожая раніца :)
  4. Sep 24, 202615 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў, памілаваныя. 10 з іх жанчыны.
  5. Sep 23, 202642 секунды расейскі верталёт прабыў у паветранай прасторы Польшчы. Разумею што маглі: - не…
  6. Sep 23, 2026Можна бясконца глядзець на тры рэчы: - як цячэ вада; - як гарыць агонь; - як крынжуе Сярге…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →