TGViewer
STRYZHAK STRYZHAK @stryzhak · 1.2K subscribers
Post #3729 395
Успамін з дзяцінства разблакаваны. Май 1991, бабулін юбілей, на які з'ехалася процьма людзей з Рэчыца, Гомеля, Чарнігава. Усе магчымыя і немагчымыя разнасолы на стале, насуперак дэфіцыту. Савок ужо амаль мёртвы, а людзі яшчэ ўсе жывыя і поўныя сіл.

Бабуліны сябры з Чарнігава прывезлі свежыя свойскія вялікія яблыкі, што праляжалі з восені да мая ў скрынях з пяском і, нават, спелы і сакавіты кавун! Які беражліва захавалі з восені

Але ж маю ўвагу прыцягнулі цукеркі ў залатой абгортцы з такой шчыльнай фальгі, што з яе можна было гільзы для аўтамата рабіць :). Зверху ў яе вялікі шакаладны корак, а знізу тоненькі ражок з вяршковай памадкай унутры.

Учора гэты куфэрачак з настальгіяй даехаў да мяне з Украіны. Вельмі дарагі для мяне прэзент, бо гэта больш чым успаміны. Гэта занурэнне ў дзяцінства, дзе ўсё было інакш.
  • ❤ 17
  • 😢 1
  • 💔 1
More from @stryzhak
  1. Sep 29, 2026Цеплавая апрацоўка Ту-95мс. Адзін борт і шэсць лятуноў прайшлі цеплавую апрацоўку ў Амурск…
  2. Sep 28, 2026Пяць год прайшло. Чалавек прымае рашэнні. Часам, гэтыя рашэнні даражэй за жыццё. Гонар і п…
  3. Sep 25, 2026Пакуль мы спалі, у Пермі адбылося нафтавае выміранне :) Прыгожая раніца :)
  4. Sep 24, 202615 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў, памілаваныя. 10 з іх жанчыны.
  5. Sep 23, 202642 секунды расейскі верталёт прабыў у паветранай прасторы Польшчы. Разумею што маглі: - не…
  6. Sep 23, 2026Можна бясконца глядзець на тры рэчы: - як цячэ вада; - як гарыць агонь; - як крынжуе Сярге…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →