TGViewer
Павел Севярынец Павел Севярынец @seviarynets · 989 subscribers
Post #236 921
Аляксандр Мілінкевіч. Светлая памяць.

У пачатку 2006 года Аляксандр Мілінкевіч, тады ўжо адзіны прэтэндэнт ад апазіцыі ў прэзідэнцкай кампаніі, прыехаў у Малое Сітна, дзе я, адбываючы палітычную "хімію", валіў лес.

Прыехаў цэлы картэж, штаб з журналістамі. Начальства разбеглася. Хтосьці схаваўся. На эстакадзе, дзе распілоўвалі бярвенні, сабраліся рабочыя.

І вось я прадстаўляю Мілінкевіча - з адчуваннем бездані пад нагамі: як ён, інтэлектуал, паліглот, "заходнік", будзе гаманіць з вяскоўцамі ды лесавікамі з глыбінкі, на самай мяжы з Расеяй.

А Мілінкевіч прапанаваў выказацца людзям - і проста слухае. Паўгадзіну. Гадзіну. Дзьве.

Правал, думаю. Капец. Нічога не гаворыць. Ніякай праграмнай прамовы. Слухае і слухае, зрэдку ківае. Як я ўсё гэта патлумачу мужыкам пасля ягонага ад'езду - не ўяўляю.

І вось мы развітваемся. Мілінкевіч цісне рукі, сядае ў машыну. Картэж знікае ў лясах на грунтовай дарозе. Вяртаюся на эстакаду, халадок пад уздыхам - а там гурма захопленых маіх сіценцаў:

- Паша, які чалавек!..
- Вось гэта моц!
- Вось такога ў прэзідэнты!!..

А я ў шоку.

- Э-эээ... што вам спадабалася? Ён жа... нічога не казаў.

- Паш!.. ЁН НАС ВЫСЛУХАЎ!
  • 🙏 62
  • ❤ 27
  • 💔 5
More from @seviarynets
  1. Sep 28, 2026Сікорскі і Рыжанкоў. У чаканні вайны ў кожнай нацыі абвастраецца нацыянальны эгаізм. Калі…
  2. Sep 27, 2026Вялізная падзяка беларусам Італіі за цудоўную сустрэчу ў Фларэнцыі! Удзячны Народнай амбас…
  3. Sep 25, 2026Распавёў Глафіры Жук з "Белсату" пра аднаўленне Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і падры…
  4. Sep 24, 2026Як беларусам называць сваіх дзяцей, каб яны выраслі геніямі? Бярэм топ-100 знакамітых бела…
  5. Sep 23, 2026КАЛІ Ў БЕЛАРУСІ СТАЛА БЯСПЕЧНА? 26 верасня а 12:00 у Варшаве, каля Ужонда па справах замеж…
  6. Sep 23, 2026Валадарка. Студзень. Крывасмокі. Узімку 2021 года, у спецкалідоры, у камеры 101, падчас сл…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →