Запрашаю на прэзентацыю сваёй першай пасля турмы кнігі "Беларусь - гэта святое" ў Вільні
У аўторак, 23 чэрвеня а 18.00 - вялікая сустрэча і прэзентацыя маёй новай кнігі "Беларусь - гэта святое" ў Вільні.
Пра што першая кніга пасля турмы?
У "Беларусь - гэта святое" сабраны 71 малюнак беларускіх храмаў, якія я маляваў у турмах і калоніі Францішку, пакуль не забаранілі адсылаць, а таксама 71 выслоўе і 22 вершы.
Вершы даводзілася вучыць на памяць, бо ў апошнія гады лісты з вершамі з турмы таксама не выпускалі. Большасць з гэтых вершаў нідзе не публікавалася.
Аўторак 23 чэрвеня, 18.00, візіт-цэнтр Сейма Літвы (Gedimino pr. 60). Уваход вольны!
Post #192
2.18K

- ❤ 38
- 👍 8
- 🔥 4