TGViewer
Channel Public Channel
Вершы нікому не патрэбныя

Вершы нікому не патрэбныя

@sashanefer

Творчасць Сашы Нефера.
Асабістае і трошкі палітычнага
Subscribers
127
Photos
715
Videos
12
Links
115

Showing posts older than #572 · Back to latest

Older Posts 6 shown
Post #571 96
У Мілане ёсць некалькі анархісцкіх бібліятэк і клубаў. М. інш. Цэнтр лібертарных даследаванняў - Архіў Джузэпэ Пінэлі, які працуе з 1976 г. і месціцца па адрасе Via Jean Jaurès, 9. Цэнтр уваходзіць у Міжнародную сетку анархісцкіх архіваў FICEDL.

Хто такі Джузэпэ Пінэлі? Гэта даволі вядомая ў гісторыі еўрапейскага анархізму постаць. Сакральная ахвяра сваёй эпохі. Падчас "свінцовых гадоў" у Італіі адбывалася сапраўдная герылья левых (камуністаў, аўтанамістаў, анархістаў) з дзяржавай. Рэвалюцыйны тэрор быў істотным элементам палітычнай практыкі.

12 снежня 1969 г. ў памяшканні Banca Nazionale dell’Agricoltura на плошчы П'яцца Фантана ў Мілане адбыўся выбух. У выніку 12 чалавек загінулі, больш за 90 былі параненыя. У гэты ж дзень тры выбухі адбыліся ў Рыме. Па падозраннях арыштавалі вядомых у Мілане анархістаў П'етра Вальпрэду і Джузэпе Пінэлі.

15 снежня 1969 г. Пінэлі пры невысветленых абставінах падчас допыту выпаў з акна чацвёртага паверха паліцэйскага ўпраўлення Мілана і загінуў. Існуе версія аб наўмысным забойстве анархіста. Тым больш, што пазней невінаватасць Пінэлі была даказана, але супрацоўнікі паліцыі на чале з камісарам Луіджы Калабрэзі, не панеслі ніякага пакарання. Аднак тагачасныя анархі былі баявымі хлопцамі і дзяўчатамі, з пачуццём гонару і ўласнай годнасці. 17 траўня 1972 г. арганізацыя "Барацьба працягваецца" застрэлілі камісара Калабрэзі.

Агулам цягам 35 гадоў адбыліся сем працэсаў - вінаватых так і не знайшлі, хаця падозранні падалі на канкрэтных праваарадыкалаў. Падзеі ж на камісарыяце сталі вядомы на ўвесь свет, дзякуючы п'есе набелеўскага лаўрэата Дарыё Фо "Прыпадковая смерць анархіста" (1977). Праца перакладзена на шмат моў свету і дагэтуль выстаўляецца. Нават у Горадні паказвалі.

У Мілане ёсць некалькі памятных месц, прысвечаных гэтым падзеям. Ёсць вуліца Пінэлі. Невялічкі каменны помнік аўтарства Эліса Фракары каля клуба Ponte della Ghisolfa (Viale Monza 255). Пінэлі быў адным з заснавальнікаў найстарэйшага міланскага анархісцкага гуртка пад гэтай назвай.

На П'яцца Фантана побач сябе усталяваныя дзве мемарыяльныя дошкі.

Анархісцкая (1977 г.): "Джузэпе Пінэлі — чыгуначнік-анархіст — нявінна забіты ў памяшканнях міланскай паліцыі".

Афіцыйная дошка, усталяваная мэрыяй Мілана ў знак прымірэння (2006г.): "Джузэпе Пінэлі — нявінны грамадзянін — трагічна загінуў у памяшканнях міланской паліцыі".

Там жа ў 2025 г. з'явілася візуальна-гукавая інсталяцыя
"Не забывай мяне"(Non dimenticarmi), аўтарства Феруча Аскары. Яна складаецца з 137 жалезных стэл і сістэмы званоў. 136 прысвечаны ахвярам тэрарызму ў Італіі, а 137-я пастаўлена асобна ў памяць пра Джузэпэ Пінэлі.

У Музеі дваццатага стагоддзя (Museo del Novecento), у які атрымалася патрапіць бясплатна, захоўваецца галоўны мастацкі помнік, прысвечаны анархісту. Гэта манументальнае палатно "Пахаванне анархіста Пінэлі" (1972), праца знакамітага італьянскага мастака Энрыка Бая. Карціна-калаж 3 на 12 метраў выстаўлена ў асобнай зале ў аддзеле "Жэсты і працэсы: 1960–1990 гады".

Карціна створана пад уплывам „Гернікі“ Пікаса і адлюстроўвае трагедыю, страх і напружанасць у італьянскім грамадстве пасля загадкавага падзення Пінелі з акна паліцэйскага ўпраўлення. Больш за 50 гадоў яна фактычна заставалася „бяздомнай“ праз палітычныя забароны і толькі нядаўна здабыла сваю пастаянную залу ў музеі.

Таксама ў музеі ёсць працы блізкага да анархізму мастака Карла Кары (м. інш. аўтара найбольш вядомай ягонай карціны "Пахаванне анархіста Галі").

Смерць Джузэпэ Пінэлі
адметная падзея на палітычнай мапе не толькі Мілана, але і еўрапейскага анархізму.
  • 👍 3
  • ✍ 1
Post #567 83
  • 👍 4
  • ❤ 3
Post #566 94
Чарговы раз у Італіі, першы раз у Мілане. Вялічэзны горад, багаты, сталіца моды і дызайну. Многа музеяў і процьма турыстаў. Але мяне як заўсёды цягнула на могілкі. У гэтым плане Мілан мае, што паказаць. Тут знаходзяцца агромністы музей пад адкрытым небам - Манументальныя могілкі. Адзін з найбагацейшых і найпрыгажэйшых некропаляў у Еўропе. Сярод вядомых асоб тут спачывае Эміліё Філіпа Тамаза Марынэцці (1876-1944), які стаяў ля вытокаў футурызму, а пазней прапагаваў фашызм. Таксама сусветна вядомы амерыканскі піяніст габрэйскага паходжання Уладзімір Горавіц (1903-1989). Аднак я шоў паглядзець на магілу выбітнай рэвалюцыянеркі Анны Кулішовай [Розэнштэйн] (1854-1925).

Кулішова паходзіла з Сімферопаля, падчас вучобы ў Швайцарыі звязалася з народнікамі, была пад уплывам ідэй Міхаіла Бакуніна. Спрабавала супрацоўнічаць з крапоткінцамі ў Парыжы. Пазней перайшла на сацыял-дэмакратычныя пазіцыі. З'яўлялася адной з заснавальніц Італьянскай сацыялістычнай партыі ў 1892 г. (разам са сваім таварышам Філіпа Турaцці).
Вывучала медыцыну ў Неапалі і Павіі. Дыплом абараніла па даследаванні бактэрыяльнай пасляродавай ліхаманкі, на той час вельмі прагрэсіўная тэма. У яе гонар у Мілане названа вуліца, ёсць фонд і памятная дошка. Аб яе жыцці напісана шмат прац, м. інш. Можна зазірнуць у спасылкі (1, 2).

Некалькі цікавостак. Кулішова натхніла Карла Калодзі стварыць вобраз Феі з блакітнымі валасамі ў "Прыгодах Пінокіа: Гісторыя лялькі". Яна была адной з першых жанчын, прынятых у Цюрыхскі політэхнічны інстытут. Некалькі разоў была пад судом і ў вязніцы. Падчас аднаго з побытаў яна захварэла на сухоты. А рэвалюцыйны псеўданім "Кулішова" (ад кулі - батрак; куль - раб) — гэта тэрмін, якім называлі танную рабочую сілу, завезеную з Азіі. Яна не атрымала дазволу на працу ў міланскай больніцы "Маджорэ" з-за таго, што была жанчынай, таму пачала працаваць прыватна. З часам атрымала мянушку "доктарка бедных", бо бясплатна лячыла гарадскую беднату Мілана.

Актыўна прасоўвала фемінісцкую павестку ў сацыялістычных колах. Шмат пісала і выступала. Стала адной з першых жанчын, зарэгістраваных у якасці журналістаў у Італіі.

На яе пахаванні прысутнічалі важныя асобы Мілана, а працэсія была атакаваны фашысцкімі бандамі.
AKRATEIA Анна Макаревич: между Одессой и Италией (жизненный путь одной из основательниц итальянской социалистической партии) - AKRATEIA В этом году незаметно прошел 170-летний юбилей женщины, имя которой когда-то было известно многим: революционерам и полицейским разных стран Европы, специалистам по медицине и специалистам по трудовому законодательству, активистам рабочего движения и парламентским…
  • 👍 5
  • 🔥 5
  • ❤ 1
Post #563 96
  • ❤ 3
  • 👍 1
  • 🔥 1
Post #553 95
І яшчэ падборачка
  • ❤ 4
  • 👍 2
  • 👎 2
  • 🔥 1
Post #550 90
Сонечная антыфашысцкая Італія 🖤❤️
  • ❤ 5
  • 🔥 4
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →