TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #566 94
Чарговы раз у Італіі, першы раз у Мілане. Вялічэзны горад, багаты, сталіца моды і дызайну. Многа музеяў і процьма турыстаў. Але мяне як заўсёды цягнула на могілкі. У гэтым плане Мілан мае, што паказаць. Тут знаходзяцца агромністы музей пад адкрытым небам - Манументальныя могілкі. Адзін з найбагацейшых і найпрыгажэйшых некропаляў у Еўропе. Сярод вядомых асоб тут спачывае Эміліё Філіпа Тамаза Марынэцці (1876-1944), які стаяў ля вытокаў футурызму, а пазней прапагаваў фашызм. Таксама сусветна вядомы амерыканскі піяніст габрэйскага паходжання Уладзімір Горавіц (1903-1989). Аднак я шоў паглядзець на магілу выбітнай рэвалюцыянеркі Анны Кулішовай [Розэнштэйн] (1854-1925).

Кулішова паходзіла з Сімферопаля, падчас вучобы ў Швайцарыі звязалася з народнікамі, была пад уплывам ідэй Міхаіла Бакуніна. Спрабавала супрацоўнічаць з крапоткінцамі ў Парыжы. Пазней перайшла на сацыял-дэмакратычныя пазіцыі. З'яўлялася адной з заснавальніц Італьянскай сацыялістычнай партыі ў 1892 г. (разам са сваім таварышам Філіпа Турaцці).
Вывучала медыцыну ў Неапалі і Павіі. Дыплом абараніла па даследаванні бактэрыяльнай пасляродавай ліхаманкі, на той час вельмі прагрэсіўная тэма. У яе гонар у Мілане названа вуліца, ёсць фонд і памятная дошка. Аб яе жыцці напісана шмат прац, м. інш. Можна зазірнуць у спасылкі (1, 2).

Некалькі цікавостак. Кулішова натхніла Карла Калодзі стварыць вобраз Феі з блакітнымі валасамі ў "Прыгодах Пінокіа: Гісторыя лялькі". Яна была адной з першых жанчын, прынятых у Цюрыхскі політэхнічны інстытут. Некалькі разоў была пад судом і ў вязніцы. Падчас аднаго з побытаў яна захварэла на сухоты. А рэвалюцыйны псеўданім "Кулішова" (ад кулі - батрак; куль - раб) — гэта тэрмін, якім называлі танную рабочую сілу, завезеную з Азіі. Яна не атрымала дазволу на працу ў міланскай больніцы "Маджорэ" з-за таго, што была жанчынай, таму пачала працаваць прыватна. З часам атрымала мянушку "доктарка бедных", бо бясплатна лячыла гарадскую беднату Мілана.

Актыўна прасоўвала фемінісцкую павестку ў сацыялістычных колах. Шмат пісала і выступала. Стала адной з першых жанчын, зарэгістраваных у якасці журналістаў у Італіі.

На яе пахаванні прысутнічалі важныя асобы Мілана, а працэсія была атакаваны фашысцкімі бандамі.
AKRATEIA Анна Макаревич: между Одессой и Италией (жизненный путь одной из основательниц итальянской социалистической партии) - AKRATEIA В этом году незаметно прошел 170-летний юбилей женщины, имя которой когда-то было известно многим: революционерам и полицейским разных стран Европы, специалистам по медицине и специалистам по трудовому законодательству, активистам рабочего движения и парламентским…
  • 👍 5
  • 🔥 5
  • ❤ 1
More from @sashanefer
  1. Oct 9, 2026У сэрцы капіталізму не мог не натрапіць на такі сцікер.
  2. Oct 8, 2026Прыехаў шукаць матэрыялы, датычныя анархістаў, а тут трапляюцца то манархісты, то чорнасоц…
  3. Oct 8, 2026video post
  4. Oct 8, 2026photo post
  5. Oct 8, 2026Brighton Beach
  6. Oct 6, 2026Чарговая вясёлая знаходка. Мікра-блакноцік для тытуню памерам як запалкавы карабок, адраса…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →