TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #75 104
Чэхаў казаў, што кароткасць - сястра таленту. Калі верыць гэтаму афарызму, то у мяне талент адсутнічае. Мне цяжка пісаць кароткія формы.

Гісторыкі з натуры такія пісакі, якім падабаецца распісвацца максімальна шырока. Так, каб усе падрабязнасці, факты, працэсы апісаць плюс свае думкі вылажыць. У гэтым захапленні гісторыкі падобныя да цырульнікаў. Толькі тыя заўсёды імкнуцца як мага больш валосся зрэзаць, а гэтыя як мага больш тэксту стварыць.

І калі ў кнізе можна даць волю слову, то ў артыкулах ўсё рэгламентавана. Кожную тэму трэба заганяць у рамкі. Прычына банальная - абмежаванні па колькасці знакаў для артыкула. Мне, як і іншым калегам і калежанкам, вельмі балюча скарачаць свае навуковыя тэксты. Гэта як крамсаць па-жывому, адразаючы кавалак свайго дзецішча. Жудасны фармалізм. Таму зайздрошчу белай зайздрасцю тым, хто здольны важныя думкі змясціць у кароткія формы. Але гэта тычыцца прозы, таму што з рыфмамі прасцей.

Не сакрэт, што шмат хто з вядомых паэтаў і паэтак гуляўся з вершамі-карантышамі. Думаю, што многа людзей ведае на памяць прынамсі адное чатырохрадкоўе яшчэ з часоў школы. Іх лёгка запомніць і зацытаваць, калі трапляецца аказія. У мяне такіх мікрарыфмаванак шмат, а яшчэ больш не захавалася.

Часцяком бывае (раней рэгулярна), што калі я прачынаўся, то першай гімнастыкай для мазгоў з'яўляліся менавіта такія чатырохрадкоўя. Ляжыш-рыфмуеш. Не ведаю адкуль гэта ўзялося, але розум сам абіраў ранішнюю паэтычную зарадачку такога кшталту, а там глядзі - увесь дзень можа і ў песню ператварыцца.
  • 👍 7
More from @sashanefer
  1. Oct 15, 2026Всплеск 2 Как заебался я лезть на стены От одиночества и беспробудства, От ультразвуков по…
  2. Oct 15, 2026Джэтлаг другую ноч запар. Прайграю бітву з разузгадненнем функцыянальнай сістэмы арганізма…
  3. Oct 13, 2026Пасля даволі цёплага Нью-Ёрка Польшча сустрэла восеньскім холадам, але (з падачы Андрухі)…
  4. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  5. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  6. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →