TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #73 114
Калі, як не ліпеньскай ноччу аб вечным? Бадай кожны і кожная з нас думалі аб смерці. Былі сведкамі пахаванняў дзядоў, бацькоў, сваякоў, сяброў. Смерць заўсёды побач. Смерць тое, пра што мы ведаем напэўна. Усіх і ўся чакае смерць. Калі я быў маленькі я баяўся смерці бацькоў. Але гэта было даўно.

Ці страшна мне паміраць? Не. Але сустракацца з канчынай не спяшаюся. Пакуль. Не хочацца развітвацца з гэтым светам загаддзя. Паміраць не страшна, страшна заставіць пасля сябе распачатыя справы, пакінуць абавязкі і людзей, за якіх ты нясеш адказнасць.

Мне вельмі блізкі экзістэнцыялізм. Не толькі гэтая плынь у філасофіі, але яна перад усім. Разважанні К'еркегора, Сарта, Камю... Дастаеўскага не люблю, Ніцшэ фрагментамі, ну і усе гэтыя Хайдэгер, Бубер, Франкл, Гамбровіч...таксама выбарачна. Часткова ад кожнага. І зусім крыху ад Бердзяева.

Экзістенцыялізм мае шматлікія перакрыжаванні з анархізмам, дзе свабода і жыццё чалавека ў эпіцэнтры разваг. Некалі мне вельмі зайшлі "Анархические письма" Пятра Рабава. Калі чытаў іх, пачуў і пазнаў свае думкі і самога сябе. Але гэта было даўно, трэба будзе перачытаць. Ягоная лекцыя па тэме. І часткова тут.

Самотнасць, жыццё ў сістэме скончаных, не вечных, каардынат нараджаюцца з самых глыбокіх закаморкаў душы, з нетраў свядомага і несвядомага. У розных творцаў шмат выдатных разважанняў на тэму смерці і самотнасці. Адная з маіх самых любімых гэта песня Dead Can Dance "The Carnaval is Over". Калі будзеце развітвацца са мной, абавязкова паслухайце яе.

Зараз я не баюся ніякіх смерцяў. Абы без пакутаў. Абы без болю для блізкіх людзей. Абы паспець яшчэ зрабіць нешта добрае. Страху няма. Ёсць туга па вечнасці. Аб гэтым падрабязней іншым разам.
Библиотека Анархизма Анархические письма Пётр Рябов Анархические письма 2013 Впервые опубликовано в журнале «Наперекор». В 2003 г. «Анархические письма» вышли отдельным изданием. В 2013 переизданы...
  • ❤ 3
  • 👍 2
More from @sashanefer
  1. Oct 15, 2026Всплеск 2 Как заебался я лезть на стены От одиночества и беспробудства, От ультразвуков по…
  2. Oct 15, 2026Джэтлаг другую ноч запар. Прайграю бітву з разузгадненнем функцыянальнай сістэмы арганізма…
  3. Oct 13, 2026Пасля даволі цёплага Нью-Ёрка Польшча сустрэла восеньскім холадам, але (з падачы Андрухі)…
  4. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  5. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  6. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →