Працягваючы тэму гор, раскажу аб новым досведзе. Былі з сям'ёй у сяброў у Славеніі. Два дні прысвяцілі гарам, дзе м. інш. паспрабавалі прайсціся па "віа ферата". Viа ferrata з італьянскай мовы перакладаецца як чыгунка. Па-сутнасці ж, гэта вертыкальная турыстычная сцежка, якая праходзіць праз складаную камяністую мясцовасць. Траса абсталявана сталёвым тросам і штучнымі сталёвымі дапаможнымі сродкамі (заціскамі, лесвіцамі і гд.). Акрамя таго неабходны рыштунак для страхоўкі - страховачны пояс, стропы, карабіны, шлем. Усё гэта можна ўзяць на пракат за невялікія грошы у адмысловым пункце, бо на самой фераце нікога няма. Ніхто за ёй не даглядае. Людзі самі прыходзяць і на сваю рызык, на свой адказ пачынаюць карабкацца на гару.
Мы выбралі даволі нескладаны маршрут, які заняў нам дзве гадзіны. Самай малодшай удзельніцай нашай 7-асабовай групы была мая шасцігадовая дачка. Я ішоў разам з ёй дапамагаючы перачапляць карабіны кожныя некалькі метраў. У пэўным моманце турысты, якія шлі чырвоным (больш складаным) маршрутам, пабачыўшы дачку вельмі здзівіліся і былі ў захапленні ейнай вытрымкай і адвагай. Калі мы ўжо дайшлі на гару, то мужычок нават у знак павагі стукнуўся з дачкой кулачкамі.
Былі, канешне, у мылышкі невялічкія крызісы, калі яна не магла дацягнуцца да прыступкі ці троса, але я заўсёды быў побач. І мы ганарова залезлі на вершыню Ferata Mojstrana (Юлійскія Альпы). На гары, дарэчы, мы сталі сведкамі заручынаў, нейкі хлопец зрабіў прапанову дзяўчыне, падарыўшы пярсцёнак. Усе прысутныя апладзіравалі, вельмі мілая і рамантычная сітуацыя.
У выніку мы атрымалі новы досвед, дачка была неверагодна задаволеная і шчаслівая. Яна год хадзіла на секцыю дзіцячага скалалажання і вось атрымалася папрактыкаваць здабытыя веды. Мы з маёй таварыша жыцця ганарымся дачкой. Я ў сваю чаргу адразу падумаў, што наступным разам можна было б паспрабаваць прайсціся больш складаным маршрутам. Класная фішка, гэтая ферата.
Post #695
71
- ❤ 5
- 🔥 3
- 👍 2