Post #669
75
Апошні раз у Беларусі я быў 6 гадоў таму, дакладна ў верасні 2020 г. Пратэстная атмасфера ў Горадні яшчэ адчувалася, асабліва па гарадскім ландшафце, але ўжо было зразумела, што жнівеньскі драйв прайшоў. Тады мы зрабілі дачцэ пашпарт, тэрмін дзеяння якога, дарэчы, ўжо скончыўся. Гэта першы (а мо і апошні ейны) беларускі пашпарт застанецца на памяць аб тых падзеях. І гэта быў першы і пакуль што апошні яе візіт у РБ. Гулялі па роднай Дзевятоўцы, рабілі нейкія фоткі. Ужо гістарычныя, ужо архіўныя.
- ❤ 5
- 👍 2