На жаль, нядаўна памёр ягоны родны брат Дзіма. Вядомы брэсцкі антыфашыст. У свой час адcядзеў за бойку з фашнёй. Дзіма быў класным футбалістам, з вострым пачуццём гумару. Часам аж занадта вострым. Хлопец сарвігалава. На жаль, апошнія гады трошкі меў праблемы з алкаголем, хварэў. У мінулым годзе ён памёр пасля аперацыі. Брату не ўдалося з ім развітацца. Сапраўдны гарэза Дзіма жыў хутка і яскрава. Ад яго я некалі пачуў выраз: "Што, хлопцы, лепім расход". Вось ён і зляпіў расход, крыху заўчасна. Што цікава, і ён, аказваецца, бавіўся ў паэзію. Таму далучыўся і колькі ягоных вершаў. Яны з брашуры, якую ў памяць аб Дзіму выдала ягоная сяброўка. Дазваляю падзяліцца.
Калі ў каго ёсць магчымасць, варта падтрымаць бацькоў гэтых берасцейскіх братоў. Можна праз мяне ці АЧК Беларусь. На іх долю выпаў цяжкі іспыт: вязніца старэйшага і смерць малодшага сыноў. Але яны трымаюцца, як трымаюцца і іншыя бацькі зняволеных таварышаў. Усім ім мая пашана.
Post #66
125

- 🔥 5
- 👍 4
- ❤ 2