TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #647 78
Былі ў гарах. Дачка першы раз сама зайшла па сінім маршруце на Любань (1211 метраў), што ў Горцах (Заходнія Бескіды).

Гэта быў першы раз, калі яна начавала у палатцы - на гары знаходзіцца даволі прыемная палатачная база. (15 зл за месца ў палатцы). Трэба мець толькі свой спальны мяшок. На месцы ёсць туалеты, вада, кава і гарбата, посуд, пледы. Карацей, дабротнае месца. Увечары вогнішча і спевы пад гітару, а таксама забавы з сябрамі (з дачкой паехалі 3 сябра з дзіцячага садку). Апроч таго, можна пахадзіць па ваколіцы, з цікавымі месцамі.

Калі дачка падымалася на гару, на апошнм фрагменце, які быў даволі складаны, у яе здарыўся крызіс. Шчыра кажучы, у мяне самога ў той момант былі падобныя думкі. Усё ж такі было цяжка пасля 3 гадзін пад'ёму. Аднак дачка ўсё адолела. Чарговы раз ганаруся.

Апроч базы на Любані знаходзіцца драўляная вежа. Менавіта там наступнага ранку а 5 гадзіне мы сустракалі світанак. Вельмі маляўніча і прыгожа. Дзеля такіх момантаў і краявідаў варта крыху папацець падчас узыходжання на гару.

Далучаю некалькі фотак. Калі хто будзе ў тых месцах, то з чыстым сумленнем магу рэкамендаваць гэтую базу. Трэба толькі загадзя зарэзэрваваць палатку праз сайт. Людзей даволі шмат, але месца хапае ўсім і ніхто нікому не замінае. А заранак на Любані - найлепшая ўзнагарода для ўсіх падарожных.
  • ❤ 8
  • 👍 4
More from @sashanefer
  1. Sep 24, 2026Сёння споўнілася 43 гады майму сябру і таварышу Ігару Аліневічу. Цягам апошніх 6 гадоў як…
  2. Sep 23, 2026Я в цветах рос полем диким, Я твоим был лугом некошеным, Ты оставила две гвоздики На проща…
  3. Sep 21, 2026мне надоело просыпаться с оттенком алкогольных ноток и с ранами одесских плёток и с мыслям…
  4. Sep 19, 2026Я хотел стать художником вольным И артистом непритязательным, Раздавать своё творчество со…
  5. Sep 17, 2026Сёння на вуліцы, дзе жыву, пабачыў плакат. Гэта польскае анархісцкае ды антыфашысцкае асяр…
  6. Sep 15, 2026Мне пішуць ліст Мне пішуць ліст ваенныя паны, а там напісана: дванаццатага раніцай я павін…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →