TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #630 110
Напрыклад, добра вядомы бундавец Гірш Лекерт (1879-1902), які ў 1902 г. страляў у Вільні генерал-губернатара Віктара фон Валя, быў сябрам і таварышам Уладзіміра Стрыгі (Лейзера Лапідуса). Стрыга - вядомы анархіст, удзельнік розных груп, м. інш. "Непрымірымых" (махаеўцаў у Адэсе) ці беластоцкіх чорназнаменцаў. Лекерта адразу пакаралі смерцю, Стрыга падарваўся на ўласнай бомбе ў Венсенскім лесе пад Парыжам у 1906 г. Абодва былі ідэйнымі рэвалюцыянерам, і, як гэта часцяком бывае, з трагічнымі лёсамі.

На першых фота - чальцы і чаліні гарадзенскага Бунду эпохі рэвалюцыі 1905-1907 гг.

Крыніца: газета "Forverts" больш вядомая як "Jewish Daily Forward" (1929 г.)

На іншых фота - ліст-пагроза 1908 г. гродзенскіх бундаўцаў, адрасаваная дыякану Сафійскага сабору Адаму Шэмэціле. Адным з аўтраў быў 16-гадовы Зэлік Салавейчык, у кватэры якога была знойдзена таксама анархісцкая літаратуры.

Крыніца: Нацыянальны гістарычны архіў у Гродне (ф. 366: Гродзенскае губернскае жандарскае ўпраўленне).
  • 👍 6
More from @sashanefer
  1. Oct 1, 2026photo post
  2. Oct 1, 2026Чарговая навуковая пляцоўка, у якую я хацеў патрапіць вельмі даўно, і дзе працаваў на гэты…
  3. Oct 1, 2026Аб Эме Голдман, выбітнай прадстаўніцы анархісцкага руху, жанчыне з вельмі моцным характара…
  4. Oct 1, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →