Аб Эме Голдман, выбітнай прадстаўніцы анархісцкага руху, жанчыне з вельмі моцным характарам, я
трохі пісаў год таму. Пра яе сябра жыцця і таварыша, таксама аднаго з найбуйнейшых прадстаўнікў лібертарнага руху ў першай палове XX ст. Аляксандра Беркмана таксама згадваў (1, 2). Нават верш яму прысвяціў.
Эма Голдман, як вядома, у свой час жыла ў Нью Ёрку. Пасля свайго пераезду ў гэтую метраполію у 1889 г. яна першапачаткова пасялілася ў раёне, які быў цэнтрам імігранцкага і радыкальнага жыцця горада.
Знакамітая анархістка пражывала ў раёне Іст-Вілідж (East Village) у Манхэтане, а дакладна на 208 East 13th Street. У гэтым доме яна на шостым паверсе я жыла з 1903 па 1913 гг. Зараз там ўсталявана мемарыяльная дошка.
У суседнім будынку (210 East 13th Street) размяшчаўся офіс яе радыкальнага анархісцкага часопіса "Mother Earth" (Маці-Зямля).
Post #850
37







- 👍 3
- ❤ 2
- 🔥 1