TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #107 92
У Ніцы я, канечне ж, наведаў музей Шагала, даволі міленькі і іцікавы. Пабудаваны яшчэ за жыцця мастака. Калекцыя, налічвае каля 1000 прац, аднак "Паэта ў палову чацьвёртай" там няма (яна ў ЗША). Не музей быў маёй мэтай, місіяй было знайсці магілу адной з ключавых фігур у гісторыі анархізму - Аляксандра Беркмана, таварыша і сябра Эмы Гольдман. І атрымалася амаль што дэтэктыўная гісторыя.

Саша Беркман нарадзіўся ў Вільні у Расейскай імперыі. Перабраўся ў ЗША. Звязаўся з анархістамі. Страляў у вядомага амерыканскага капіталіста Генры Клэя Фрыка. І было за што, гэтага жорсткага багацея справядліва ненавідзеў рабочы клас Амерыкі. Стрэліў няўдала, аднак хапіла, каб адсядзець 14 год у вязніцы. Дэпартаваны з ЗША. Напісаў некалькі важных кніг, у тым ліку турэмныя ўспаміны. Пабываў у СССР, быў знаёмы з вярхушкай бальшавікоў. Паверыўшы, як і тысячы рэвалюцыянераў, у падзеі 1917 г. хутка расчараваўся і разгромна крытыкаваў новых уладароў Расеі ў сваіх працах. "Бальшавіцкі міф" адная з іх. Ягоная "Азбука анархізму", у якой паслядоўна і шырока выклаў ідэі анархічнага камунізму, была своеасаблівым адказам на "Азбуку камунізму" Бухарына.
Моцна сябраваў з Нестарам Махно. Быў творцам і дзеячам фондаў дапамогі анархістам-палітвязням у Савецкай Расеі. Таленавіты публіцыст, яркі аратар, ідэйны рэвалюцыянер.

Апошнія гады жыцця правёў у Ніцы. Мясцовы марскі лагодны клімат дапамагаў яму ад хвароб, якіх набавіўся ў вязніцах.

Пасля дзвух няўдалых аперацый на прастату ён страціў сілы жыць з болем. Стрэл, які у часах маладосці быў прызначаны амерыканскаму капіталісту (і пасля выхаду з турмы лунаў у думках Беркмана), ён захаваў для сябе. Увечары 28 чэрвеня 1936 г. яго не стала.
  • ❤ 3
  • 👍 1
More from @sashanefer
  1. Oct 3, 2026photo post
  2. Oct 3, 2026photo post
  3. Oct 2, 2026photo post
  4. Oct 2, 2026Паром, на якім я праплыў у два бакі, што заняло мне каля гадзіны, — гэта Staten Island Fer…
  5. Oct 2, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →