Чарговая навуковая пляцоўка, у якую я хацеў патрапіць вельмі даўно, і дзе працаваў на гэтым тыдні - гэта YIVO (Yidisher Visnshaftlekher Institut). Жыдоўскі навуковы інстытут сёння з’яўляецца сур’ёзнай міжнароднай навуковай ўстановай, якая займаецца захаваннем, вывучэннем і выкладаннем гісторыі і культуры ашкеназаў (габрэяў Усходняй Еўропы, Германіі і Расіі), а таксама даследаваннем мовы ідыш.
Інстытут быў створаны ў 1925 г. у Берліне і Вільні (якая тады ўваходзіла ў склад Польшчы і менавіта там мясцілася ягоная сядзіба) па ініцыятыве навукоўцаў і інтэлектуалаў (сярод якіх былі Макс Вайнрайх, а таксама Альберт Эйнштэйн і Зігмунд Фрэйд, якія падтрымалі праект). У 1940 г. з-за нацысцкай пагрозы і вайны інстытут вымушана пераехаў у Нью-Ёрк, дзе яго штаб-кватэра месціцца і сёння.
YIVO валодае найбуйнейшым у свеце архівам па гісторыі ўсходнееўрапейскіх габрэяў (каля 24 мільёнаў дакументаў, фотаздымкаў, рукапісаў) і самай вялікай калекцыяй кніг на мове ідыш (бібліятэка налічвае каля 400 тысяч тамоў). Дарэчы, менавіта ў гэтым інстытуце была распрацавана і стандартызавана сістэма правапісу і транслітарацыі для мовы ідыш, вядомая як “правапіс YIVO”.
Сёння інстытут ладзіць шэраг ініцыятвў: праводзіць моўныя курсы, арганізуе выставы і канферэнцыі, раздае стыпендыі, а таксама курыруе буйныя лічбавыя праекты, такія як
The YIVO Encyklopedia ofJews
in Eastern Europe, якая змяшчае велізарную базу ведаў па яўрэйскай гісторыі і культуры ў рэгіёне, уключаючы і беларускія землi.
Post #857
29