TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #629 84
Працягваючы тэму "трох стрэл" - у Кракаве таксама можна сустрэць цікавы прыклад іншага палітычнага графіці. У дадзеным малюнку на фоне стрэл напісана Бунд. Не прыпадкова назва напісана на ідышы, бо Бунд - гэта Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі. Рэвалюцыйная партыя, створаная ў Вільні ў 1897 г. Вельмі актыўная ў мяжы аселасці падчас першай расейскай рэвалюцыі. Калі хто валодае польскай мовай і цікавіцца гісторыяй рэвалюцыйных рухаў, то можа зазірнуць у падрабязны артыкул на тэму дзейнасці Бунду ў Гродзенскай губерні на пачатку ХХ ст.

Партыя вельмі цікавая, масавая, добра арганізаваная, сумленна збіраючая і архівізуючая розныя друкаваныя матэрыялы (у тым ліку анархісцкія). І хаця Бунд быў сацыял-дэмакратычнай партыяй, то шмат шэраговых чальцоў былі не супраць рэвалюцыйнага тэрору, эксаў і гд., а нават сябравала з анархістамі.
  • 👍 5
More from @sashanefer
  1. Oct 1, 2026photo post
  2. Oct 1, 2026Чарговая навуковая пляцоўка, у якую я хацеў патрапіць вельмі даўно, і дзе працаваў на гэты…
  3. Oct 1, 2026Аб Эме Голдман, выбітнай прадстаўніцы анархісцкага руху, жанчыне з вельмі моцным характара…
  4. Oct 1, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →