TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #627 113
Ужо некалькі разоў пісаў тут пра сваю бегатэрапію. Увесну, пакуль змагаўся з унутранымі дэманамі, не бегаў. Адбыўся чарговы "адкат". Месяц таму зноў ўзяўся за бег. Пачаў з 7 км тры разы на тыдзень, дадаючы +2 км кожны тыдзень. Але я не аб гэтым хацеў напісаць.

Ёсць у мяне любімы маршрут, які вядзе па перасечанай мясцовасці, частка якога праходзіць праз доўгі вузкі парк Młynówka Królewska. Тыдзень таму пабег там першы раз за некалькі месяцаў і пабачыў графіці 2х2 метры: нацысцкі кельцкі крыж і напіс ONR (вядомая польская фашысцкая арганізацыя). Не вельмі прыемны краявід. Мае субкультурныя карані не дазваляюць мне абыякава праходзіць побач з нацысцкімі сцікерамі і плакатамі, я іх заўсёды зрываю. Каб не засмечвалі горад, ну і каб дзеці не пабачылі гэтага лайна.

Адразу падумаў, што трэба замаляваць гэтую фашыстоўскую прапаганду. Напісаў таварышу-антыфашысту, які займаўся графіці, мо ў яго балоны ёсць і мо ён жадае замаляваць кельтуху. Але ён нешта адмовіўся, кажа, нейкія дзеці малююць і гд.

І вось, бегаючы ўчора, гляджу - графіці ўжо замалёвана! Антыфашысты на чырвоным фоне намалявалі тры чорных стралы - адзін з сімвалаў антыфашысцкага супраціву. Як відаць, часам думкі матэрыялізуюцца - гэта не можа не радаваць. Заўтра не грэх і пятнашку прабегчы па гэтым цудоўным маршруце.
  • 👏 7
  • 👍 3
  • 💯 1
More from @sashanefer
  1. Oct 2, 2026photo post
  2. Oct 2, 2026photo post
  3. Oct 1, 2026photo post
  4. Oct 1, 2026Чарговая навуковая пляцоўка, у якую я хацеў патрапіць вельмі даўно, і дзе працаваў на гэты…
  5. Oct 1, 2026Аб Эме Голдман, выбітнай прадстаўніцы анархісцкага руху, жанчыне з вельмі моцным характара…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →