TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #61 111
Учора ў Польшчы пад парасонам барацьбы з нелегальнай міграцыяй прайшлі чалавеканенавісніцкія маршы правых. Зноў "ва ўсіх бедах вінаваты чужынцы". Таварыш пабываў на адной з контрманіфестацый. У цэлым, я згодны, што дадзеная з'ява (узрост нацыяналістычных, шавіністычных і нават расісцкіх настрояў) не павінна ігнаравацца тымі, хто атаесамляецца з антыфашызмам.

Калі мы былі дзецьмі, нам пастаянна ўмаўлялі, што фашызм перамаглі ў 1945 г. У РБ і РФ і дагэтуль міф перамогі з'яўляецца дзяржаўным канонам. Але калі ў 90-х у Горадні з'явіліся бонхэды, а я ўжо быў падлеткам, то карцінку свету з падручнікаў трэба было пераглядаць. І мы пачалі арганізоўвацца і ладзіць антыфашыстоўскую агітацыю і супраціў. Пра гарадзенскую антыфа-сцэну можна кнігі пісаць. Зрэшты і Менск, і Берасце і іншыя мясцовасці таксама праяўлялі сябе.

Я не быў музыкам, але і мне хацелася ствараць нешта на кшталт натхнёных лібертарных тэкстаў. Яшчэ і алтэрглабалізм тады захапіў нашыя маладыя розумы. (Дарэчы, сёння 24 гадавіна забойства Карла Джуліяні на глабалісцкім саміце ў Генуі). І ў мяне атрымалася ізноўку нешта з простым пасылам, такі прымітыўны тэксцік, які больш падыходзіць пад панк-музыку, чым пад верш. Але ён быў шчыры ў сваіх моладзевых парывах.
  • 👍 6
  • ❤ 4
More from @sashanefer
  1. Oct 15, 2026Всплеск 2 Как заебался я лезть на стены От одиночества и беспробудства, От ультразвуков по…
  2. Oct 15, 2026Джэтлаг другую ноч запар. Прайграю бітву з разузгадненнем функцыянальнай сістэмы арганізма…
  3. Oct 13, 2026Пасля даволі цёплага Нью-Ёрка Польшча сустрэла восеньскім холадам, але (з падачы Андрухі)…
  4. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  5. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  6. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →