TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #59 109
Сёння ў маёй дачкі выпаў першы малочны зуб. Хістаўся ён ужо некалькі дзён, але ўсё роўна неяк хутка гэта атрымалася. Першыя парасткі ўзраслення. Для яе гэта вельмі важная падзея. Для нас таксама. Я памятаю, як гэта адбывалася ў мяне, але я быў крыху старэйшы. Увогуле, назіранне на развіццём дзіцёнка - цудоўная справа. Шмат чаго пачынае разумець, заўважаць таго, чага раней не бачыў. У тым ліку прыгадваеш сваё дзяцінства і тое, як сам развіваўся.

Нам, як і ўсім (большасці?) бацькоў, хочацца, каб твае дзеці былі шчаслівыя і жылі лепш, чым ты. Хіба не ў гэтым сэнс тзв. прагрэсу? Каб было лепш? Нашыя бацькі жылі лепш, чым дзядулі-бабулі, мы лепш, чым яны, нашы дзеці яшчэ лепш. Як там яно будзе ніхто не ведае. Часам мне падаецца, што чалавецтва гэта адзін з шарыкаў у руках жанглёра, які ідзе па канаце над распаленай лавай. Ён у кожны момант можа абраніць адзін з шароў, ці то чалавецтва, ці то флору, ці фаўну. Хто такі жанглёр - я не ведаю, але ведаю, што ён можа прайсці увесь канат з усімі шарамі, можа згубіць адзін шар, некалькі ці нават усе разам. А можа і сам сарвацца. Адначасова ён можа прайсці гэты надзвычай складаны шлях і патрапіць у нейкае бяспечнае месца.

Мару аб тым, каб нашыя дзеці жылі у больш бяспечным і справядлівым свеце. А калі такога свету не атрымаецца, то прынамсі, каб яны маглі годна функцыянаваць, аберагаючы сябе і сваіх блізкіх. Каб давалі адпор (на колькі гэта магчыма) вар'яцтву капіталізму і воен, каб давалі сабе рады падчас экалагічных катастроф. Каб у іх атрымалася быць шчаслівымі.

З гэтай нагоды ўспомніўся зусім просты, дзіцячы вершык з прасцецкімі рыфмамі з часоў, калі я толькі пачынаў складаць строкі і анархізаваць.
  • 👍 8
  • ❤ 3
  • 🔥 1
  • 👌 1
More from @sashanefer
  1. Oct 15, 2026Всплеск 2 Как заебался я лезть на стены От одиночества и беспробудства, От ультразвуков по…
  2. Oct 15, 2026Джэтлаг другую ноч запар. Прайграю бітву з разузгадненнем функцыянальнай сістэмы арганізма…
  3. Oct 13, 2026Пасля даволі цёплага Нью-Ёрка Польшча сустрэла восеньскім холадам, але (з падачы Андрухі)…
  4. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  5. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  6. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →