TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #522 159
"Не вер, не бойся, не прасі" або як я стаў тэатральным крытыкам

Першага траўня для мяне асаблівы дзень. Сімвалічны і яскравы, напоўнены важнымі сэнсамі, здабыты рэвалюцыйнымі ахвярамі і крывёю рабочых, прасякнуты трагічнай памяццю ды анархічным гонарам.

1-3 траўня ў Польшчы заўсёды выходныя, таму у нас амаль 20 год была традыцыя кудысьці выяжджаць на гэты доўгі ўікэнд. За гэтыя гады бываў я ў розных мясцінах Еўропы, удзельнічаў у дэманстрацыях, калі была нагода, ці проста наведваў цікавыя месцы, звычайна гарады, але часам і горы, і лясы здараліся.

Чатыры гады таму, вырашаючы куды б паехаць, трапіў на інфармацыю, што ў Чэхіі ставяць спектакль па матывах кнігі Ігара Аліневіча "Еду ў Магадан". І акурат 1 траўня! Было прынята імгненнае рашэнне ехаць на прэм'еру. І я паехаў у прыгожы і ўтульны горад Брно. Пасля нават напісаў невялічкую рэцэнзію, якую даслаў у групу падтрымкі анарха-партызан (яе, дарэчы, пазней нават на чэшскую мову пераклалі):

Как я побывал на Магадане

З тэатрам я падтрымліваў сувязь па імэйлу і недзе праз год ягоны мэнэджэр Давід звярнуўся да мяне з запытаннем. Гаворка ішла аб тым, каб я дапамог знайсці ў Польшчы тэатральную пляцоўку ці групу, якія б маглі арганізаваць паказ спектакля ў Польшчы.

Тэатр, канешне, люблю, аднак у тэатральных тусоўках ніколі не варочаўся. Я адпісаў, што пастараюся дапамагчы і пачаў ламаць галаву. Шукаў у сеціве, чытаў пра розныя тэатры, якія прыхільныя нашым ідэям і праз тыдзень мяне асяніла! У мяне ж ёсць добрая таварышка, звязаная з андэграўндным лібертарным тэатрам з Берасця "Крылы Халопа". Бінго!

Я напісаў да Святланы Гайдалёнак і яна пагадзілася памагчы. Тады я сканэкціў яе з Давідам і праз некалькі месяцаў атрымалася прывезці Divadlo 3+КК у Варшаву. У лістападзе 2023 г. у Teatr Druga Strefa адбыліся два паказы "Еду з Магадан: не вер, не бойся, не прасі". На іх, м. інш. прысутнічалі Аліна Коўшык, Наталля Радзіна, спецыяльны пасланнік Польшчы ў справах Беларусі Артур Міхальскі, а нават бацька Ігара. Я прыехаў на другі дзень, апрануты ў сваю цішотку з выявай таварышаў, у якой я быў і ў Брне на прэм'еры (сёння яна заношаная і моцна дзюравая). Тады адбылася забаўная сітуацыя. Актор Марк Крысціян Хохман, які іграў Ігара, ужо падчас спектакля, калі прамаўляў свой маналог, пабачыў цішотку, і паглядзеўшы мне ў твар, пазнаў мяне. Для яго гэта было нечаканасцю, ён літаральна на секунду застыў, але не перарываючы маналог, амаль непрыкметна, кіўнуў мне галавой у знак прывітання. Я зрабіў тое самае. Было прыемна. Пасля спектакля мы перакінуліся некалькімі словамі з ім і драматургам Лібарам Брзобагатым, і пасмяяліся над сітуацыяй.

Ігар, калі даведваўся аб пастаноўцы, быў прыемна здзіўлены і нават пракаментаваў гэтую падзею.

Класна, што ўсе зоркі сышліся і паказы адбыліся. Файна, што ў Чэхіі памятаюць аб Ігары і таварышах. Мая роля у гэтым была нязначная, я проста стаў маленькім звяном, якое спалучыла адпаведных людзей у адпаведным месцы і часе. А вось Света - малайчына, усё зрабіла як мае быць. Знайшла пляцоўку, арганізавала ўсё. Шчырая пашана і падзяка ёй.

Першамай не заўсёды патрабуе дэманстрацый ды мітынгаў, часам хапае і сімвалічных дзеянняў. Аднак для мяне гэты дзень заўсёды адгукаецца памяццю і салідарнасцю з таварышамі.
Telegraph Как я побывал на «Магадане»: рассказ подписчика о посещении спектакля по мотивам книги Игоря Олиневича Как и обещал, высылаю свой рассказ про посещение спектакля «Еду в Магадан: не верь, не бойся, не проси». Сразу обозначу, что я не являюсь театральным критиком и никогда не писал рецензий на пьесы, поэтому данный текст расценивайте просто как пересказ того…
  • 👍 4
  • 🔥 3
  • ❤ 1
More from @sashanefer
  1. Oct 10, 2026photo post
  2. Oct 10, 2026photo post
  3. Oct 10, 2026Апошняе месца, дзе давялося папрацаваць, гэта Нью-Ёркская публічная бібліятэка (New York P…
  4. Oct 10, 2026Калі гаворка пра палітыку зайшла, то ўчора сустрэў такі плакат на Манхэтане. Я ўжо публіка…
  5. Oct 10, 2026Зайшоў на вядомую нью-ёркскую піцу (1,5 $ за кавалак), а тут неспадзявана ўлёткі тэматычны…
  6. Oct 9, 2026У сэрцы капіталізму не мог не натрапіць на такі сцікер.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →