Мокры год, сырое свята
я не веру дэпутатам
ні дажджынкам, ні базарам
веру бомбам і вакзалам
веру ў шчырыя намеры
не ў кайданы, не ў паперы
войны газа з малаком
боршч з зялёным бураком
ветэраны - сімвал славы
і рэклама для дзяржавы
чорны дым над небасхілам
Хай гарыць! Глядзець так міла...
2011 г.
Post #52
109

- 👍 7
- ❤ 2