Мае спробы пісаць вершы па-беларуску звычайна скончваліся нейкімі асобнымі рыфмаванкамі і ніколі не перараслі ў сапраўдную беларускую паэзію.
Хоць я і чытаў шмат беларускіх класікаў, але сам не здолеў занырнуць у рэчышча сінявокай лірыкі.
На мяжы нулявых і дзясятых у Беларусі адбылося некалькі дзіўных падзей. Перадусім гэта выбух у менскім метро. Таксама на слыху былі гаспадарчыя вайнушкі паміж Менскам і Масквой. Цікавай з'явай сталіся і тзв. маўклівыя акцыі. Такі сабе тыпова беларускі каларыт тагачасных пратэстаў. Увогуле, уся "сістэма РБ" да таго часу парадкам задзяўбла. Нібыта было адчуванне, што нешта адбываецца, але насамрэч мы тапталіся на месцы. Я парываўся апісваць рэчаіснасць рыфмамі, але атрымліваліся толькі нейкія аскепкі з'едлівага ляманту. Брэх ліхога бунтара.
Post #51
115
- 👍 3