"Гэта што - стаяць за праўду, ты за праўду пасядзі!"
Так атрымліваецца, што турэмная літаратура з'яўляецца часткай майго жыцця. Я, канешне, яе не выбіраў - жыццё само апранула мяне ў літаратурную робу засценкавай прозы. На шчасце, сам я не з'яўляюся аўтарам нейкіх дзённікаў ці замалёвак з вязніцы. Бо не сядзеў (пакуль). Аднак мой добры сябар і таварыш Ігар Аліневіч, палітвязень са стажам і тэрмінам у 20 гадоў, напісаў выдатную кнігу "Еду ў Магадан". Я б нават сказаў, ужо класічную. Мая сястра была адной з перакладчыца гэтай кнігі на польскую мову. А я сам стаў перакладчыкам іншай беларускай турэмнай кнігі - "Фарбы паралельнага свету" аўтарства вядомага былога палітвязня Міколы Дзядка.
Я заўсёды паўтараю, што гэтыя кнігі, а таксама частка іншых турэмных твораў сучасных беларускіх палітзэкаў, увойдуць у абавязковы канон беларускай літаратуры для старэйшых класаў. У будучай Беларусі.
З апошняга, што чытаў некалькі год таму (не улічваючы меншых твораў і вершаў палітзняволеных) - кніга расейскага анархіста і праваабаронцы Івана Асташына "Путешествия по местам лишения". Гэта толькі частка ягоных шматгадовых прыгод з расейскай пенітэнцыярнарнай сістэмай. Напісана добра, чытаецца лёгка, ззяе надзеяй.
Першай кнігай з лагернай тэматыкі, якая мяне моцна ўразіла, канешне ж, стаў "Архіпелаг ГУЛАГ", які я прачытаў ад дошкі да дошкі ўлетку 2000 г. Адбылося гэта ў вёсцы. Ездзіў да дзеда, дапамагаў яму з гаспадаркай, а ў вольны час на падворку чытаў шмат таўсценных тамоў, у тым ліку Салжаніцына (дарэчы, цытата наверсе адтуль).
Праз амаль дваццаць год пасля "Архіпелага" я прыпадкова наткнуўся на прозу нашага земляка, якога часам называюць "польскім Салжаніцыным", кнігу габрэя з Пінска, доктара філасофскіх навук, Юлія Марголіна (1900-1971). Кніга пад назвай "Падарожжа ў краіну зэка". І зноўку пранікся. Параіў яе Ігару Аліневічу, ён ацаніў.
Кніга была напісана ў пасляваенныя часы, адразу пасля пяцігадовай адсідкі Марголіна ў ГУЛАГу ў 1946-1947 гг. Аднак яе тады ніхто не захацеў друкаваць!! Яна і дагэтуль на Захадзе малавядомая. Ёсць пераклады: французскі, іўрыт, польскі, ангельскі (які з'явіўся толькі ў 2020 г.) Па спасылцы яе першае расейскае эміграцыйнайе выданне (1952 г.) і сучаснае.
Калі б кніга пабачыла свет адразу, то ГУЛАГ асацыяваўся б ў нас менавіта з Марголіным, а не з Салжаніцыным ці Варламам Шаламавым. Хаця ўсе кнігі вартыя прачытання. Асабліва ў нашыя даўбанутыя часы, на парозе трэцяй сусветнай і ў абдымках антыўтопій. Дзе "смярдзючы Сталін зноў вялікі", а ў музей Гулага нельга.
Ніжэй тэматычны верш, які нават выдавецтва "Напильник" калісьці у сваіх сацсетках запосціла..
Post #498
104
- 👍 6
- ❤ 2