Мне ўжо неаднойчы казалі аб тым, што варта некаторыя мае вершы пакласці на музыку. На біт, мінус ці нешта падобнае. Я гэтага зрабіць не магу, бо мая стыхія - словы. Аднак мы жывем у такія кіберпостмадэрніскія часы, што ўжо хапае інструментаў, каб рабіць музыку з дапамогай штучнага інтэлекту (ШІ). І часам не разбярэш, што такія творы робяцца камп'ютарамі. У снежні, вяртаючыся ад сябра позна ўвечары слухаў музычку, якую мне падкідваў ютубчык. І адна песня неяк зачапіла, бо стае быў адпаведны. Ну я яе паслухаў некалькі дзён, а пазней выявілася, што гэта ШІ. Першы раз у жыцці я павёўся на ШІ. Бывае.
Днямі Alexique напісаў мне, што ёсць такая праграма, якая дапамагае ствараць уласныя кампазіцыі. Словы твае - музыка яе (інтэлегенцыі гэтай). Такіх праграм ужо шмат, але Лёха мне падкінуў Suno. Шчыра кажучы, я прагледзеў некалькі відосікаў, як ёй карыстацца і зразумеў, што сапраўды цікавая рэч. Аднак ёсць некалькі момантаў. З ёй трэба разабрацца. Панаціскаць, палазіць па ейных магчымасцях, пабавіцца ў кампазітара і аранжыроўшчыка. Але для гэтага патрэбны час, які ў мяне, на жаль, адсутнічае. У дадатку, каб карыстацца з большай лічбай опцый, трэба дакупаць крэдыты. Таму пакуль рукі не даходзяць, хоць і маніць.
Лёха любіць музыку і гэтыя ўсе навароты камп'ютарныя, таму не стаў чакаць і сам нешта закінуў з маёй творчасці ў пастку ШІ. Пакуль толькі два вершы - выкладываю іх ніжэй. Я б іх па-іншаму зачытаў, са сваім рытмам, інтанацыяй, экспрэсіяй. Па-аўтарскі, так бы мовіць. Хоць акцэнт і вымова ў ШІ таксама кульгае, але патэнцыял ёсць. І радасна чуць, калі нехта іншы чытае твае вершы, ды яшчэ і пад музыку, няхай і ШІ. Дзякуй!
Калі, сябры і сяброўкі, маеце час, ахвоту і магчымасці, то можаце браць мае вершыкі і праганяць праз ШІ, бо не ведаю, калі ў самога рукі дойдуць. Мне будзе прыемна. А мо і на альбом назбіраецца? Бо, як сказаў Лёха, у цябе столькі вершаў, што можна кляпаць альбікі як Ягор Летаў.
Post #489
143
- 👍 5