Сёння Дзень узяцця Бастыліі, сімвалічная дата. Хацелася б дачакацца і Дня ўзяцця "Амерыканкі" і Акрэсціна. Нават не ўзяцця, а знішчэння. Хаця першую можна заставіць у якасці "Музея тэрору беларускай дзяржаўнасці", а другі ганебны будынак зраўняць з зямлёй.
Раней я даволі часта ў гэты час бываў у Расіі па навуковых справах. Так здарылася і летам 2016 года, калі я бавіў час у Маскве. Тады атрымалася паехаць на два тыдні ў архівы. Праца ў расійскіх архівах вельмі нязручная. Страшная бюракратыя, нельга рабіць ффотакопій не ўсе дакументы дазваляюць праглядаць, не паўсюль можна карыстацца ноўтбукам, бо няма разетак. Таму два тыдні там для даследчыкаў - гэта проста нічога.
Акрамя пошукаў дакументаў я традыцыйна пабываў на Прамухінскіх чытаннях, на якія таксама запрасіў свайго сябра. Адтуль мы паехалі на 2 дні ў Твер (фота).
Прамухіскія чытанні ў свой час былі важным мерапрыемствам, якое ладзілі анархісты, навукоўцы ды энтузіясты на радзіме Міхаіла Аляксандравіча Бакуніна у сяле Прамухіна. Прыкладна пасярэдзіне трасы паміж Піцерам ды Масквой. Агулам я бываў там чатыры разы. Пазнаў шмат цікавых людзей. Напісаў некалькі тэкстаў. Аб гэтай імпрэзе можна шмат чаго распавесці.
Але вяртаючыся да Масквы - жыў я ў добрым гатэлі на Замаскварэччы. Паспеў даволі шмат паглядзець у сталіцы Расіі. Ліпень у Маскве даволі непрыемны час, спякотна, душна. Гэта быў мой перадапошні візіт у РФ. Памятаю, што калі з'яжджаў з гатэлю, заставіў нейкую анархісцкую паштоўку для прыбіральшчыц пакою і 10 $. На паштоўцы я падзякаваў за працу і напісаў, што варта змагацца за свае працоўны правы і ўвогуле аб'ядноўвацца, напрыклад, у прафсаюзы. І калі ў іх ёсць нейкія праблемы ці зацікаўленасць у гэтым, то заўсёды можна звярнуцца да анархістаў. Заставіў ім кантакты Аўтанома і Народнай Самаабароны. Не думаю, што яны зацікавіліся маёй прапановай (а можа?), але была ў мяне такая патрэба.
Масква - кіпячы кацёл, дзе варацца ўсе і ўся. Калі сам туды трапляеш, пачынае па-іншаму глядзець на гэтае месца. Менавіта ў такім катле я і напісаў гэты верш дакладна 9 год таму.
Post #47
120
- 👍 7