TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #465 116
У розных гарадах Польшчы на пачатку сакавіка адбываюцца Маніфы - дэманстрацыі, прысвечаныя барацьбе жанчын за сваю годнасць і свае правы - 8 сакавіка. У бытнасць маю ў кракаўскай актывісцкай стыхіі я некалькі год запар уваходзіў у аргкамітэт мясцовай Маніфы. Хаця я ніколі не называў сябе феміністам, бо звычайна такім сябе не адчуваю, аднак цалкам падтрымліваю жанчын у іх барацьбе. Таксама як не магу назваць сябе сіндыкалістам ці эколагам, але усім сэрцам падзяляю гэтыя фронты барацьбы і актыўнасці.

Самая крутая Маніфа ў Кракаве адбылася 15 год таму і была прысвечана першай масавай дэманстрацыі жанчын у гэтым старынным горадзе. У 1911 г. гэта была першая маніфестацыя з нагоды Міжнароднага дня жанчын, якая сабрала некалькі тысяч удзельніц і ўдзельнікаў.

У 2011 г. мы падрыхтавалі і раздрукавалі нашу анаха-газетку, намалявалі прыгожы банэр і актыўна ўдзельнічалі у арганізацыі і правядзенні дэманстрацыі, якая, дарэчы, таксама выдалася даволі масавай.

Падчас іншых Маніф здараліся цікавыя сітуацыі. На гэтыя мерапрыемствы я заўсёды любіў прыходзіць з чорна-фіялетавым анарха-фемінісцкім сцягам. У асветніцкіх мэтах, так бы мовіць. Часцяком мяне пыталі, што гэта за сцяг. І я з гонарам тлумачыў ягонае значэнне. Аднойчы падчас шэсця я апынуўся каля нейкай інтэлігентнай жанчыны бальзакаўскага ўзросту. І яна такая мне кажа, што я - бандэравец і каб я прыбраў сцяг. Прычым казала яна гэта не вельмі культурна. Слова за слова і я проста, але рэзка адказаў, што яна з'яўляецца невукам, а яна абураная не ведала, што і сказаць. Я толькі усміхнуўся.

Іншым разам я залез на помнік Міцкевічу на Галоўным Рынку з тым жа сцягам. У прынцыпе, я рэгулярна так рабіў. Але ў той раз адзін з удзельнікаў дэманстрацыі, прафесар філасофіі Ягелонскага універсітэту, вядомы экстравагантны левак з сумнеўнымі ідэямі, падыйшоў да мянтоў і сказаў, каб яны мяне адтуль прагналі. Нікому ніколі не перашкаджала, а тут на табе. Ну я пачаў дыскусію з мусарамі. І толькі пасля таго як арганізатаркі папрасілі мяне сысці, я сышоў. Пасля гэтага мне не хацелася мець нічога агульнага з такім "фемінізмам".

У гэтым годзе няма ніякай энэргіі ўдзельнічаць у шэсці, хоць і надвор'е стаіць цудоўнае. Тым не менш віншую ўсіх жанчын з днём салідарнасьці і барацьбы за волю, роўнасць, сястрынства!
  • ❤ 6
  • 👍 4
  • 💯 1
More from @sashanefer
  1. Oct 10, 2026photo post
  2. Oct 10, 2026photo post
  3. Oct 10, 2026Апошняе месца, дзе давялося папрацаваць, гэта Нью-Ёркская публічная бібліятэка (New York P…
  4. Oct 10, 2026Калі гаворка пра палітыку зайшла, то ўчора сустрэў такі плакат на Манхэтане. Я ўжо публіка…
  5. Oct 10, 2026Зайшоў на вядомую нью-ёркскую піцу (1,5 $ за кавалак), а тут неспадзявана ўлёткі тэматычны…
  6. Oct 9, 2026У сэрцы капіталізму не мог не натрапіць на такі сцікер.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →