TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #461 103
Вырашыў паспрабаваць чытаць больш мастацкай літаратуры. Наколькі час дазваляе, канешне. Зараз знаёмлюся са ўспамінамі расейскага пісьменніка Уладзіміра Гіляроўскага (1855-1935), 4 тамы якога перайшлі мне з бацькоўскай бібліятэкі.

Гіляроўскі - вельмі цікавая і каларытныя постаць. Літаратарам ён стаў пасля 30 гадоў, а перад гэтым жыццё ягонае было поўнае прыгод і падарожжаў. Будучы пісьменнік быў бурлаком і з пралетарыямі працаваў на заводах ды ў партах, і ў войску правёў пэўны час, і цыркачом быў, і акторам, і пажарным, і журналістам. Чалавек неверагоднай фізычнай сілы, акрабат, адзінаборац.

Пісьменніцкі стыль у нечым падобны да Горкага, можа трошкі да Тургенева. Ён апісвае свой лёс і адначасова жыццё простага народу. Праз старонкі кнігі праходзіць рэчаіснасць Расейскай імперыі другой паловы XIX ст. з беднатой, цемнатой, алкаголем, несправядлівасцю, жорсткасцю, гвалтам... Пры гэтым побач са ўсімі цяжкасцямі тагачаснага жыцця аўтар апісвае простых людзей, з адкрытай душой, якія гатовыя дапамагчы незнаёмым, даць начлег, накарміць, абараніць. Тых, якія маюць пачуццё справядлівасці і прасякнутыя спачуваннем і эмпатыяй. Жыццё як яно ёсць. І гэта чарговы раз паказвае, што наш свет больш складаны і сярод простага насельніцтва заўсёды былі і ёсць зусім рознапалярныя з'явы. Бязлітаснасць, нянавісць існуе побач з дабрынёй, годнасцю, адвагаю.

Не тое, што я падумаў аб гэтым толькі зараз. Не. Проста хацелася чарговы раз нагадаць, што незалежна ад усіх абставін паўсюль ёсць і добрыя, і дрэнныя людзі. Нядаўна дачка спытала, ці на свеце больш добрых людзей, ці злых. Каб я ведаў! Я адказаў, што ўсё ж такі лічу, што добрых больш, бо наш свет, хоць і даўно звар'яцелы, але ж у хаосе, войнах і цемры пакуль канчаткова не апынуўся. Пакуль.

Аднак я аб іншым хацеў напісаць. У Гіляроўскага ёсць цікавы фрагмент аб нігіліст(к)ах і народавольцах 70-80 гг. XIX ст. у Волагдзе. Незалежна ад субкультурных момантаў (вопратка, стрыжкі) гэты ўрывак паказвае, што для ідэйных людзей - тагачасных рэвалюцыянераў асабістая годнасць заставалася адной з важнейшых рыс. І не трэба саромецца выкарыстоўваць сілу, каб абараніць сваю свабоду і годнасць. Таму народнікі і насілі не толькі чырвоныя касаворткі і доўгае валоссе, але і дубіны.
  • ❤ 3
  • 👍 2
  • 🔥 1
More from @sashanefer
  1. Oct 10, 2026photo post
  2. Oct 10, 2026photo post
  3. Oct 10, 2026Апошняе месца, дзе давялося папрацаваць, гэта Нью-Ёркская публічная бібліятэка (New York P…
  4. Oct 10, 2026Калі гаворка пра палітыку зайшла, то ўчора сустрэў такі плакат на Манхэтане. Я ўжо публіка…
  5. Oct 10, 2026Зайшоў на вядомую нью-ёркскую піцу (1,5 $ за кавалак), а тут неспадзявана ўлёткі тэматычны…
  6. Oct 9, 2026У сэрцы капіталізму не мог не натрапіць на такі сцікер.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →