TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #459 99
Калі маеце сяброў і знаёмых у Вене або самі будзеце там праездам, абавязкова наведайце выставу, прысвечаную анархізму.

Так атрымалася, што і я дакінуў сваю сціплую цаглінку да гэтага цікавага і важнага мерапрыемства.

Ніжэй абвестка ад арганізатараў_к:

Паважаныя таварышы,

Шчыра запрашаем вас на выставу і мерапрыемствы, прысвечаныя гісторыі анархізму, радыкальнаму чытанню і фрагментаваным архівам сацыяльнай барацьбы ў Беларусі і Усходняй Еўропе.

Ednotes. On Reading Anarchy

Адкрыццё:
10.03.2026 І 19:00–22:00

Удзельнікі_цы: Глеб Аманкулаў, Оля Сасноўская, XYANA, Вікця Удовіна

Куратар: Аляксей Барысіёнак

"Ednotes. On Reading Anarchy"
— гэта выстава, публікацыя і праект мерапрыемстваў, які грунтуецца на спадчыне Бібліятэкі вольнай думкі (BLR: Вольная Думка), самаарганізаванай анархісцкай прасторы ў Менску, што перастала існаваць пасля разгону сацыяльнага паўстання 2020 года ў Беларусі. У якасці адпраўнога пункта праект бярэ калекцыю выданняў і зінаў, прапануючы розныя спосабы чытання анархіі праз падборку матэрыялаў — ад радыкальных выданняў і фанзінаў да разнастайнай эфемернай літаратуры, — атрыманых з электроннай табліцы калекцыі бібліятэкі і з іншых крыніц: прыватных калекцый, інфашопаў і анархісцкіх архіваў. Гэтыя фрагменты, сабраныя, выкананыя, перанесеныя і зноў сабраныя запрошанымі мастакамі і пісьменнікамі, застаюцца як нататкі і канцавыя заўвагі сацыяльнай барацьбы, чакаючы, каб іх зноў прачыталі, зноў дакрануліся і актывавалі ў іншы час.

Публічная праграма:
10.03.2026 | 19:00–22:00
Вернісаж

12.03.2026 | 18:00
Мемарыяльная сходка ў гонар Давіда Чычкана, украінскага мастака і анархіста, забітага на фронце імперскай вайны расіі супраць Украіны. Арганізавана ў супрацоўніцтве з Асяй Баздырэвай, Кацярынай Лысавенка і калектывам Kriegsbilder

14.03.2026 | 15:00 
Вынікі калектыўнага чытання з Вольгай Сасноўскай

Працягласць выставы: 11.03.2026 – 14.03.2026

Гадзіны працы: Серада-пятніца: 15:00–19:00 Субота: 15:00–18:00

Адрас:
IMPROPER WALLS
Reindorfgasse 42,
1150 Vienna
Improper Walls Endnotes. On Reading Anarchy — Improper Walls Endnotes. On Reading Anarchy is an exhibition, publication, and event project that departs from the legacy of the Free Thought Library (BLR: Вольная Думка), a self-organized anarchist space in Minsk, which ceased to exist after the crackdown on the social…
  • 🔥 7
  • 👍 1
More from @sashanefer
  1. Oct 10, 2026photo post
  2. Oct 10, 2026photo post
  3. Oct 10, 2026Апошняе месца, дзе давялося папрацаваць, гэта Нью-Ёркская публічная бібліятэка (New York P…
  4. Oct 10, 2026Калі гаворка пра палітыку зайшла, то ўчора сустрэў такі плакат на Манхэтане. Я ўжо публіка…
  5. Oct 10, 2026Зайшоў на вядомую нью-ёркскую піцу (1,5 $ за кавалак), а тут неспадзявана ўлёткі тэматычны…
  6. Oct 9, 2026У сэрцы капіталізму не мог не натрапіць на такі сцікер.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →