TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #456 139
ужо некалькі месяцаў адчуваю
губляю сэнс таго што раблю
туды-сюды калывае
як у Твін Піксе "... World of blue"

пачынаю разумець мае працы
не патрэбны на свеце нікому
няма фідбэку
няма сатысфакцыі
няма годных грошаў
няма стымулаў
апускаюся ў кому

адчуванне
прафесію абраў не тую
калісьці павярнуў не туды
як акупанты з літарай зэт
тэкстамі ўсіх катую
як казаў мой дзед
Сашачка такой бяды

нядаўна прачытаў адну каламуць
самазванца існуе сіндром
гэта калі людзі думаюць
апынуліся не на сваім месцы
некампетэнтныя хутка выкрыюць
разбурыцца кар'ерны дом

няўжо і я на гэны сіндром захварэў
хаця гэта тычыцца паспяховых людзей
таленавітых зорак ды каралеў
а не валацугі ў пошуках надзей

думаю што гэта прафесійнае выгаранне
і крах актывісцкі
ніколі не разбаўляйце колай віскі
каб дэкаданс не адбыўся ранні

нікому не дапамагае
праца надакучыла
нічога не мяняе
праўдай не гарыць
натхненнем не ззяе
як пудзіла як чучала

пісаць не хочацца нічога
бо гэта нікому не патрэбна
ні возера радасці табе ні чоўна
час пералічыць рэбры

бо гэта ніхто не чытае
а як нават хто і кіне вокам
або сажрэ кракаўскім цмокам
або на разарванне воўчай зграі

тэксты слабыя нецікавыя
тэмы маргінальныя спецыфічныя
аднойчы я апёкся каваю
дагэтуль пакутуюць героі лірычныя
слог кульгавы, шчарбаты
цырк на дроце - гэта мая зарплата

пішучы гэтыя радкі
нібыта глядзіш у тэрапэўтычнае люстра
спынішся каля Стыкса ракі
і бачыш што быццам захрас
паміж рэчаіснасцю і уласнай праекцыяй
незадаволенай эрэкцыяй
ёсць час падумаць як раз

нават калі цябе прачытае тысяча чалавек
што ад гэтага зменіцца
калі ты напішаш тысячы кніг
які мур абрынецца
паказытаць сваё самалюбства
мне гэта не цікава
словы для словаў у свеце загубленых сэнсаў
пошлая слава
ныццё няўдачніка
"песіміста скавытанне"
замкнутае кола
заганны круг
прадаю сябе затанна

кажуць працу мяняй
на якую
карпарацыю нейкую мо фізычную
што гэта за наганяй
я пратэстую
каб яшчэ горш не зрабілася на месцы новым
працу памяняць можна
можна стаць сведкам Іеговы
але паабдзіраную душу не
выгаранне стала калегаю
чым як збожжа валяцца ў гумне
пайду лепш пабегаю

27 лютага 2026 г.
  • 💔 5
  • ❤ 3
  • 🙏 3
  • 😱 1
  • 🕊 1
More from @sashanefer
  1. Oct 10, 2026У апошні дзень заскачыў яшчэ ў NYPL адсканіраваць 2 кнігі. І што атрымалася? Жыў у каталіц…
  2. Oct 10, 2026photo post
  3. Oct 10, 2026photo post
  4. Oct 10, 2026Апошняе месца, дзе давялося папрацаваць, гэта Нью-Ёркская публічная бібліятэка (New York P…
  5. Oct 10, 2026Калі гаворка пра палітыку зайшла, то ўчора сустрэў такі плакат на Манхэтане. Я ўжо публіка…
  6. Oct 10, 2026Зайшоў на вядомую нью-ёркскую піцу (1,5 $ за кавалак), а тут неспадзявана ўлёткі тэматычны…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →