Пісаць тонка аб вайне ва Украіне, у мяне не атрымалася. Была толькі злосць, лютасць і словы выскаквалі з горла быццам макрота ад хваробы. Ты, адурманены шаленствам, выплёўваў іх і на момант станавілася лягчэй. Але ж гэта не паэзія, а нейкі набор больш ці хутчэй менш удалых вобразаў, якія хацелася нацягнуць на "вялікі расейскі народ". Брудныя словы, як у п'яным панк-року.
Канешне, у мяне ёсць і сябры, і таварышы, якія дагэтуль застаюцца ў Расеі і да шавініста мне далёка (ці не?), і я ніколі не быў прыхільнікам калектыўнай віны. Бываў я ў Расіі, бачыў розных людзей, але гэтая вайна, канешне, унясла свае праўкі ў архітэктуру маёй душы.
Я думаю, што нельга персаніфікаваць зло, вайну, рэпрэсіі. Гэта не адзін тыран, дыктатар, фюрэр. Гэта шмат разнастайных людзей, якія выконваюць загады, пішуць даносы, забіваюць, крывадушаць, фінансуюць, працуюць у розных дзяржорганах і арыентаваных на вайну прадпрыемствах. Тыя, якія нічога не робяць, каб спыніць тэрор. Тыя, хто маўчаць. Гэта іх сем'і, асобныя касты і кланы, парочныя колы і... страх. Як пісаў Грыгорый Максімаў, вядомы лібертарны дзеяч, тэарэтык "канструктыўнага анархізму" у сваёй фундаментальнай працы The Guillotine at Work (Chicago 1940): "Так, у Расеі страх з'яўляецца фундаментам маральнасці". Ці толькі ў Расеі?
Гэта магутная сістэма, якую фарміруюць людзі. Гэта не вайна Пуціна, гэта вайна Расеі і ейнага грамадства. Прынамсі ягонай вялікай часткі, якая сёння, на жаль, мацнейшая за тых, хто супраць і хто мае сумленне. Нават калі большасць ідзе ваяваць проста за грошы. Ваяваць за грошы супраць суседняй дзяржавы - гэта нават большы крынж, чым мой анты-верш.
Тое самае тычыцца і Беларусі. Уся гэтая дыктатура - гэта шматўзроўневая, перакрыжаваная лёсамі тых і гэтых, комплексная з'ява. І слава ды паклон тым, хто не баіцца і не мірыцца з гэтым бясчынствам.
Дадзены крык душы, постмадэрнісцкі рык ваўкалака, быў напісаны пасля нейкай чарговай атакі РФ на Украіну. Памятаю, што тады загінулі дзеці і мяне вельмі кранула навіна. Калі гаворка заходзіць аб загінулых дзецях, то мяне пранізвае смутак, я закіпаю як лава. І вось тады ад бязвыхаднасці і неўцешнасці вырваліся менавіта такія радкі.
Дарэчы, гэты анты-верш у тым самым годзе быў апублікаваны ў адным з расейскіх тг-паблікаў і як жа там падгарэла ў некаторых за расею-матушку! Было шмат негатыўных каментароў (мой любімы: ПИШИ ТОНЬШЕ И УМНЕЕ, ПИЗДА С ГЛАЗАМИ!!!!!!!!)
Але таксама былі тыя, каму спадабалася, сардушкі ставілі. Падаецца, што не эстэтычная форма, а эмацыйны пасыл. Спасылку на неіснуючы ўжо канал "Чёрный журнал" з анты-вершам застаўлю ніжэй (ён не выходзіў у папяровай версіі і быў напісаны ў ліпені 2022 г.)
Спадязюся, што адмін таго каналу жывы і ў бяспецы. Хацелася б, каб і Украіна была ў бяспецы, і увогуле ўвесь наш шматпакутны рэгіён пад назвай БУР (барак узмоцненага рэжыму Беларусь-Украіна-Расея) урэшце рэшт прыйшоў да міру і салідарнага суіснавання. Бо няма ўжо сіл прапускаць скрозь сябе ўвесь гэты жах.
Post #452
133