"Мёртвыя душы" усе ж чыталі. А ў Кракаве дагэтуль гандлююць душамі, толькі не мёртвымі, а жывымі. Каталіцкі Касцёл, а дакладна Ордэн рэгулярных лютэранскіх канонікаў, якому належаць некалькі будынкаў на вуліцах Божага Цела і Юзафа, ды старынная Базіліка Божага Цела.
Справа цягнецца прынамсі 15 гадоў. Менавіта ў 2011 г. з'явілася інфармацыя, што манахі хочуць прадаць мяшкальныя будынкі разам з людзьмі. Ну як прадаць? Супрацуючы з дэвелоперам De Silva Haus (якому у 2011 г. аддалі будынкі ў карыстанне на 70 гадоў), зрабіць дарагі гатэль. І каб забудоўшчык
мог спакойна знесці гэтыя старыя і абараняемыя правам камяніцы, і пабудаваць бізнес-камплекс, у будынках не рабілі рамонту дзесяцігоддзямі. Усе дробныя рамонты жыхары, які становіцца ўсё менш, рабілі самі, і яны ж за ўласныя сродкі пракладвалі газ у будынак. Будынкі былі набытыя ордэнам пад канец XІX cт., а пабудаваныя ў XVIII ст.
У 2011-2012 гг., калі я быў маладым і натхнёным, мы з кракаўскай Федэрацыяй Анархістаў пачалі змагацца за гэтыя будынкі, дапамагаючы жыхарам і некаторым уладальнікам маленькіх мастацкіх галерэй, крам ды кавярняў, адстаяць месцы жыхарства і працы. Мы хадзілі па кожнай кватэры, разносілі і клеелі улёткі, размаўлялі амаль з кожным жыхаром, ладзілі пратэсты і нават масавае свята вуліцы Юзафа. Тады ў горадзе было гучна на гэтую тэму, грамадства падтрымлівала мясцовых жыхароў, рэзананс дапамог перамагчы, на нейкі час. Паўплываў яшчэ факт, што галоўны інспектар аховы культурных каштоўнасцей у Кракаве не дазволіў забудоўшчыку і ордэну перабудоваць будынкі на сучасныя гатэлі.
Аднак час прайшоў, і уладальнікі будынкаў узяліся за старое, забываючыся, што ў вечнай дароўнай умове было пазначана, што забараняецца пазбыццё нерухомасці і атрыманне прыбытку. Але да канца сакавіка жыхары маюць выселіцца з будынкаў.
Гаворка ідзе пра цэнтр горада, старынны, прыгожы і супер папулярны раён Кракава - Казімеж. Зямля там, і без таго дарагая, увесь час расце ў цане. Жыхароў пакрысе выпі'вае з Казімежа джэнтрыфікацыя. Застаецца ўсё менш кватэр, з'яўляецца ўсё больш гатэляў ды рэстаранаў. Кракаў у апошнія 15 гадоў становіцца тыповым месцам для турыстаў, забываючыся на мясцовых жыхароў. Таму дагэтуль актуальны наш лозунг 14-гадоваў даўніны: "Кракаў - гэта не фірма. Горад - гэта мы!"
Учора таварышы_кі зладзілі вялікі пратэст, як у старыя добрыя часы. Было шмат людзей, нават нэаліберальны мэр горада завітаў. (Супраць яго зараз збіраюць подпісы, каб праз рэферэндум зняць з пасады. То ён трохі пачаў варушыцца ў сацыяльных пытаннях, бо губляе грамадскі капітал).
Што будзе далей - цяжка сказаць. Ордэн падпарадкоўваецца Ватыкану, у горада няма адпаведных механізмаў (ці ўсё ж такі ёсць?), каб вырашыць праблему жахароў на вул. Юзафа. Але ж тут праблема комплексная: такіх будынкаў з жыхарамі, які жывуць у іх з часоў Польскай Народнай Рэспублікі (1952-1989), хапае і не толькі ў Кракаве. Урады мяняюцца, праблемы застаюцца.
У любым выпадку вельмі добра, што ізноў ёсць рэзананс і людзі арганізуюцца. Жадаю ім перамогі.
Post #450
108