Пасля другога года вучобы ў аспірантуры (дактарантуры) у мяне востра ўстала фінансавае пытанне. Не хацелі прадаўжаць стыпендыю, трэба было шукаць працу. І з дысертацыяй я зайшоў у тупік, трэба было канчаткова вызначацца з тэмай, бо першы праект аказаўся не па сілах.
Настаў крызіс і сур'ёзны выбар. Што далей? Брасаць вучобу і ўладкоўвацца, напрыклад, у нейкую карпарацыю? Гэтага вельмі не хацелася рабіць.
Я падпрацоўваў фізічна. М. інш. у майстэрні, дзе мы выраблялі ўсялякія, вельмі разнастайныя прадметы для адмысловых выставак, упрыгожвалі на святы гандлёвыя цэнтры, гатэлі, начныя клубы. Працавалі з дрэвам, фарбамі, пластыкам і пенапластам. Чаго мы там толькі не выраблялі. Канешне, усё было нелегальна, без кантрактаў, без належнай аховы працы і тэхнікі бяспекі. Праз гэтую "майстэрню" прайшлі ці не дзесяткі маіх сяброў і знаёмых з постсавецкай прасторы. Аднойчы нават ездзілі з сябрам у Лодзь аднаўляць старадаўнія драўляныя дзверы ў нейкім касцёле... Цудоўны досвед. Таксама я дапамагаў з арганізацыяй мастацкіх выставаў (сучаснае мастацтва), вешаў карціны ў выставачных залах, сядзеў па выходных у галерэях, пільнаваў выставы.
На шчасце, усё нейкім чынам вырашылася спрыяльна для мяне. Я не кінуў гісторыю і ў мяне атрымалася скончыць вучобу ды абараніць дысертацыю. Сёння я думаю, што гэта быў правільны выбар. Але каі ў цябе ні капейкі пры душы і ты апынуўся на ростанях, то і лета не радуе, і пустэча падаецца ўсеабдымнай і непраходнай.
І ўсё ж такі ў гэтах складанасцях і ёсць смак жыцця. Каб пастаянна перасякаць новыя рубяжы, пераадольваць перашкоды, перамагаць сябе.
Post #45
114
- 👍 8
- 🔥 2
- ❤ 1
- 👏 1