TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #447 119
Што такое гуманітарная навука, у маім выпадку гісторыя? Калі вельмі проста, то гэта калі чалавек даследуе нейкую тэму, збірае крыніцы, чытае адпаведную літаратуру, аналізуе і піша нейкі тэкст. Артыкул ці кнігу. Іншы даследчык_ца крытыкуе, дадае новую інфармацыю, выпраўляе памылкі, прапануе чарговыя падыходы ды інтэрпрэтацыі, спасылаючыся на новыя крыніцы і на ўжо існуючыя працы. Так ў ідэале гэта павінна працаваць.

Аднак ёсць людзі, якія толькі крытыкуюць тых, хто нешта робіць. Я не лічу сябе нейкім супер крутым гісторыкам, ды і не маю амбіцый такім быць. Ёсць прафесіяналы, якія робяць гэты лепш за мяне і, так бы мовіць, "жанатыя на гісторыі". У мяне ёсць сям'я, ёсць ідэалы і хоббі, ёсць таварышы за кратамі, ёсць таварышы на вайне, ёсць патрэбы пісаць вершы і публіцыстыку, ёсць цэлы свет навокал. Гісторыя для мяне не альфа і амега. Гэта проста адна з частак мяне.

Іншы скажа, назваўся груздом, лезь у кош. Згодны. Таму тое, што я раблю, я хачу рабіць добра. Мне падабаецца знаходзіць новыя дакументы і ствараць нейкі прадукт у выглядзе тэкста. Дзяліцца інфармацыяй як мага шырэй і распавядаць аб людзях і падзеях мінулага. Пры гэтым, я ніколі не адмаўляў, што ў маіх працах ёсць памылкі - і гэта ўсе мае памылкі. Я іх прыймаю і нясу адказнасць. І не саромеюся. Бо не памыляецца толькі той, хто нічога не робіць. Я не баюся памыляцца, памылкі шліфуюць рамяство, штурхаюць наперад. А інтэлектуальны ананізм, якім займаюцца некаторыя "знатакі ад анархізму", пагардлівы манапалізм на адную правільную партыйную сутнасць ідэі, якія толькі і умеюць -што фанабэрыста крытыкаваць за спіной і ядавіта насалоджваццa сваімі нікому не даступнымі ведамі (як Голум, "my precious"), для мяне непрымальныя. Мо гэта зайздрасць? Не ведаю.

Дазнаўся, што я быццам з'яўляюся асобай, якая цягам 20 год пісала адну дылетанцкую кнігу, не разумеючы сутнасці польскага анархізму. Канешне ж, гэтыя словы былі выказаны розным людзям за маёй спіной, а не як гэта прынята рабіць сярод гісторыкаў - у апублікаванай крытычнай рэцэнзіі ў часопісе, ці як гэта прынята сярод добрых знаёмых - сказаць проста ў вочы. Прызнаюся, што мне зрабілася непрыемна. Яшчэ і таму, што ў словах гэтага чалавека была маніпуляцыя фактамі. Што ж гэта за пакута такая? Хвароба перфекцыянізму, прасякнутая комплексамі недаадукавання і прыпраўленная незарганізаванасцю ды лянотай? Як кажа мой бацька: хай яго Бог любіць.

Вось такіх "таварышаў" маем ў анархісцкім асяроддзі. А пазней нехта здзіўляецца, што анархісты топчуцца не адным месцы і займаюцца пустаслоўем, а не справамі. І на шчырасць забыліся. Аб гэтым я ўжо пісаў. Гэта тычыцца людзей наогул. Шчырасці няма.

Аб чым гэта я? Адзін з трох герояў маёй кнігі - Аўгустын Урублеўскі, які нарадзіўся ў Вільні ў 1866 г. З тых самых Урублеўскіх. Валеры, чалец Інтэрнацыянала, паўстанец і камунар, быў ягоным дзядзям. Старэйшы брат Тадэвуш - вядомым адвакатам (які дарэчы бараніў рэвалюцыянераў падчас рэвалюцыі 1905 года), краёўцам, палітыкам. А ягоныя бацькі сабралі ўнікальную калекцыю кніг, на падставе якой стварылі пазней Бібліятэку Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх. Яна і дагэтуль носіць іх назву.

Сам Аўгустын - постаць неймаверна цікавая. Таленавіты біяхімік, доктар навук, які мог бы нават атрымаць Нобелеўскую прэмію, калі б не жыццёвыя абставіны. Пладавіты літаратар, мысляр і тэарэтык, фанатычны барацьбіт супраць алкагалізму і палавой распусты, арыгінальны анархіст, арганізатар, публічны трыбун, рэдактар некалькіх газет і часопісаў, аратар, містык. У той жа час экстравагантны, эмацыйны, эксцэнтрычны, выбуховы.

Раней лічылася, што ён загінуў пасля 1913 г. недзе ў парыжскім псіхіятрычным шпіталі. У 2017 г. я знайшоў дакументы, што ён быў жывы прынамсі да 1924 г. Так гэта пазначана ў маёй кнізе. І вось тыдзень таму я даведаўся, што памёр ён 16 верасня 1941 г. у псіхіятрычным прытулку Марэвіль недалёка Нансі, хутчэй за ўсё з голаду і праз адсутнасць сродкаў на апеку.
  • 👍 13
  • 💯 1
More from @sashanefer
  1. Oct 10, 2026photo post
  2. Oct 10, 2026photo post
  3. Oct 10, 2026Апошняе месца, дзе давялося папрацаваць, гэта Нью-Ёркская публічная бібліятэка (New York P…
  4. Oct 10, 2026Калі гаворка пра палітыку зайшла, то ўчора сустрэў такі плакат на Манхэтане. Я ўжо публіка…
  5. Oct 10, 2026Зайшоў на вядомую нью-ёркскую піцу (1,5 $ за кавалак), а тут неспадзявана ўлёткі тэматычны…
  6. Oct 9, 2026У сэрцы капіталізму не мог не натрапіць на такі сцікер.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →