TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #443 113
Haбліжаецца сумная дата 24 лютага і я вырашыў урэшце апублікаваць свой невялічкі тэкст, прысвечаны вайне. Гэта эпісталярны жанр, не аўтабіяграфічны (!), але мае шмат чаго асабістага. Аповед вядзецца ад імя нейкага лірычнага героя, які апынуўся на вайне і высылае лісты да родных.

Колькі словаў аб лёсе дадзенага твора. Ён быў напісаны ўвосень 2022 г. адмыслова на конкурс „My po 24 lutego 2022” / „Ми після 24 лютого 2022”! Абвясцілі конкурс, то я хутка накатаў тэкст. Натуральна, што я не перамог. Не толькі таму, што на конкурс было даслана 1089 прац, але перадусім таму, што я не быў на вайне і апісваў яе збоку. Проста была патрэба напісаць тое-сёе, каб засталося ў памяці. Добрых вершаў пра вайну пісаць не ўдавалася ды і ўвогуле не да пісаніны было. Карацей кажучы, перамаглі іншыя творы і я вельмі рады за іх!

Пазней я падумаў, што можа ўсё ж такі варта апублікаваць гэты тэксцік дзе-небудзь. І даслаў яго ва ўжо не існуючы, але вельмі важны для беларускай літаратуры часопіс "Дзеяслоў". Даслаў з просьбай, каб адказалі нават тады, калі б палічылі гэты твор графаманскім. Проста каб ведаць, што лепш у такое больш не бавіцца, калі што. Дзеялоўцы мне адпісалі, пахваліўшы твор (мо проста, каб адчапіцца?), але сказалі, што з прычыны геапалітычнай сітуацыі не змогуць яго апублікаваць. Акурат гэта была праўда, твор не для публікацыі ў РБ. І пажадалі мне творчых поспехаў.

Пазней сябра параіў напісаць у litradio.link Увосень 2023 г. я так і зрабіў. Аднак шаноўная рэдакцыя нават не адказала мне на мой імэйл. Бо навошта.

Праз год па працы я бавіў час у Каліфорніі і нешта сонечныя промні Крэмніевай даліны так мяне натхнілі, што я вырашыў яшчэ раз спрабаваць апублікаваць гэты тэкст. Гэтым разам я напісаў спадару Ціхану Чарнякевічу, прапанаваўшы свой тэкст для "Апострафа", альманаха, які ў пэўным сэнсе быў створаны пасля закрыцця "Дзеяслова".

Некалькі разоў дапытваўся, што там з маім творам. Спадар Ціхан адпісаў, што даслаў у рэдакцыю і калі будзе адказ, то адгукнецца да мяне. Відавочна, адказу рэдакцыі не было. Дзіўная справа, можна ж адпісаць, што твор - графаманскі, нам не пасуе, спрабуйце шукаць іншыя крыніцы публікацыі. Я б не пакрыўдзіўся, я ж не прафесійны пісьменнік. Так і не адказалі. Неяк не прафесійна атрымалася з іх боку. Ну і няхай.

Такім чынам вырашыў падзяліцца тэкстам на старонцы https://syg.ma/, дзе кожны і кожная мае магчымасць публікаваць свае творы, эсэ, артыкулы.
syg.ma • community-run media platform ~ everybody can contribute
  • 👍 3
  • 🔥 2
More from @sashanefer
  1. Oct 10, 2026photo post
  2. Oct 10, 2026photo post
  3. Oct 10, 2026Апошняе месца, дзе давялося папрацаваць, гэта Нью-Ёркская публічная бібліятэка (New York P…
  4. Oct 10, 2026Калі гаворка пра палітыку зайшла, то ўчора сустрэў такі плакат на Манхэтане. Я ўжо публіка…
  5. Oct 10, 2026Зайшоў на вядомую нью-ёркскую піцу (1,5 $ за кавалак), а тут неспадзявана ўлёткі тэматычны…
  6. Oct 9, 2026У сэрцы капіталізму не мог не натрапіць на такі сцікер.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →