Я падтрымліваю і выступаю за абсалютную свабоду творцаў. Мне можа нешта падабаецца, нешта раздражняць, нешта ўвогуле не выклікаць ніякіх эмоцый. Але кожны і кожная могуць ствараць міліарды асабістых мастацкіх галактык.
Што тычыцца вершаў, то для мяне ўсё ж такі істотна, каб была рыфма і рытм. Калі іх няма, то ў мяне атрымоўваецца проза. Натуральна, ёсць шмат цудоўных верлібаў, але гэта не мой жанр. Іншыя скажуць, што я нудны, нецікавы рыфмаплёт, з банальнымі рыфмамі і пустымі сюжэтамі. Што ж, як ёсць.
Вяртаючыся ў часы пошукаў свайго стылю, дзялюся ці не адзіным сваім белым вершам. У ім і ўплыў Толкіена (так, у 10 класе ліцэя я быў трошкі талкіеністам), і дзіцячыя спробы імііацыі The Doors і, канешне ж, відавочнае перайманне стылю "Песні аб Буравесніку" Горкага.
Post #43
117
- 👍 3
- ❤ 1