У мяне вельмі мала вершаў з матамі, літаральна на пальцах дзвух рук можна палічыць. Не сакрэт, што ўсе, хто так ці інакш гуляецца ў паэзію, на пэўным этапе пачынаюць выходзіць па-за межы афіцыйна "дазволеных" форм. Прыкладаў хапае.
Калі начыстату, то маты ў постсавецкай прасторы выкарыстоўвае вялічэзная колькасць людзей. У тым ліку і інтэлігенцыя, каб больш дакладна і яскрава выразіць думкі і эмоцыі. Мацерная лаянка не з'яўляецца нечым неардынарным. Гэта частка культуры, любім мы яе ці не. Але, калі яна выціскае нармальную мову і выкарыстоўваецца не да месца, як струмень ганебнасці і сарматы, то гэта ўжо бяда. Яна разбурае мову, як паразіт.
Калі каму цікава, то можна зазірнуць у "Вялікі слоўнік мата", аўтарам якога з'яўляецца адзін з удзельнікаў скандальна вядомай арт-групы Вайна (олды на месцы?). З Аляксеем Плуцэрам-Сарно ў свой час я пазнаёміўся пры нагодзе сумесных акцый. Але гэта іншая гісторыя. Зараз не ведаю, што з ім. Выйшлі толькі 2 тамы, але яны навуковыя, змястоўныя. Магу падзяліцца.
І вось аднойчы была сітуацыя, што я моцна пасварыўся з некалькімі сябрамі. Бывае. Але як казаў Альгерд Бахарэвіч, (які, дарэчы, таксама ў пэўнай ступені сімпатызуе лібертарным ідэям): "Папера мяне супакойвае". Таксама і са мной. Набалела - перанёс на паперу - адпусціла.
Post #41
111
- 👍 4
- 🤔 2
- ❤ 1
- 👏 1