Падаецца, што ў дзяцінстве я бачыў мора толькі адзін раз. Балтыйскае, ў 12 гадоў. Мы не ездзілі адпачываць "на юга", не было такіх магчымасцяў. Пазней, калі я пазнаёміўся з будучай мамай маёй дачкі, я пачаў рэгулярна бываць на моры. На Чорным, у адной са сталіц анархізму ў Расійскай імперыі. Палымяны і бурлівы горад. І адначасова экстатычны і зачараваны. Як напісаў мне аднойчы мой сябар: "Пясок на пляжах Адэсы мякчэй жаночых валос". Але я не пляжная асоба. То бок любавацца захадамі сонца і прагульвацца па беразе, дыхаючы саляным ветрам свабоды мне безумоўна падабаецца. Рамантыка. А вось траціць час, лежачы на пяску і загараць гэта не маё. Ды і плавец з мяне такі сабе. Я больш лясны хлопец. Вось у мёй баявой сяброўкі мора ў крыві. Яна нерэіда глыбіняў ды рыфаў.
Аднак мора мяне заўсёды прываблівала, а пасля прагляду "Дастучацца да нябёсаў" немагчыма было не марыць пра гэтую стыхію. Адзін з самых любімых фільмаў. Дагэтуль часам узнікаюць думкі пра ідэальную старасць у хатцы з відам на акіян дзе-небудзь на поўдзень ад "крывавых земляў".
Адмыслова на моры мы бываем больш для дачкі. Яна вельмі любіць водныя гульні і ўжо трошкі плавае. На моры гэты маленькі дзяўчук шчаслівы. А калі дзіцяня радуецца, то і бацькі ў супакоі і гармоніі. І сёння мы ўжо набываем не два, а тры квіткі.
Post #39
111
- ❤ 5
- 👍 2
- 👌 1