TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #37 154
У свой час я каштаваў розныя сродкі. У тым ліку сінтэтычныя. Тэма наркотыкаў заўсёды была побач. Імі нас страшылі з дзяцінства. У маім бліжэйшым асяродзі наркаманаў не было. Былі, канешне, знаёмыя, якія дазвалялі сабе перайсці чырвоную лінію і ўкалоцца. Я такога сабе не дазволіў ніколі. І гераін не прабаваў. Шмат чаго не прабаваў, але тое-сёе здаралася прыгубіць у часы маладосці. І гэта быў свядомы выбар. Асабліва, калі вучыўся ў універы.

А ўсе гэтыя культавыя фільмы, якія мы ведалі на памяць: "Трэйнспоцінг", "Сід і Нэнсі", "Рэквіем па мары"... Яны вельмі ўплывалі на мяне і маіх сяброў. Крутое кіно, але цяжкае.

Марыхуана? Вядома, не наркотык. І зразумела, што яна павінна быць дэкрыміналізавана. Увогуле, як можна забараняць тое, што расце на зямлі? Трава, грыбы, кактусы... Гэта дары прыроды і імі трэба карыстацца. З галавой. Пазнаваць межы свядомасці - цікавы і важны досвед.

Сінтэтычныя ж рэчывы - іншая справа. Хоць і забароненыя, але шкоду прыносяць неймаверную. Зрэшты, як і легальны алкаголь. Лепш гэтага не кранацца. Гэта гульня як у казіно - круп'е не на тваім баку.

Некалі ў часы майго студэнцтва бацька мне сказаў: "Я ведаю, што алкаголікам ты не станеш. Галоўнае, каб наркаманам не стаў". Пра алкаголь яшчэ будуць вершы. Пра наркотыкі не. І вось калі я толькі пачынаў сваю прыгоду з тэставаннем падсвядомасці, усё ж такі ўнутры мяне сядзеў добры анёл, які шапатаў: "Санёк, ёсць пэўныя межы, якія не варта перасякаць". І, на шчасце, я прыслухоўваўся да гэтага.
  • 👍 5
  • 🔥 2
  • 🤔 1
More from @sashanefer
  1. Oct 15, 2026Всплеск 2 Как заебался я лезть на стены От одиночества и беспробудства, От ультразвуков по…
  2. Oct 15, 2026Джэтлаг другую ноч запар. Прайграю бітву з разузгадненнем функцыянальнай сістэмы арганізма…
  3. Oct 13, 2026Пасля даволі цёплага Нью-Ёрка Польшча сустрэла восеньскім холадам, але (з падачы Андрухі)…
  4. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  5. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  6. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →