TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #33 119
Выхоўваўся я ў каталіцкай сям'і. Не ў фанатычна-рэлігійнай, а даволі ліберальнай. Я хрышчаны, але хадзіў на ўрокі рэлігіі толькі год, калі рыхтаваўся да першага прычасця (камуніі). У нас вяла заняткі цудоўная сястра Даніеля. Вельмі добрая асоба, зусім не тая манашка-вычварэнка, пра якіх напісана колькі кніг і знята фільмаў. Нам пашанцавала. Міністрантам я ніколі не быў, не паломнічаў, ў каталіцкія летнія лагеры не ездзіў.

Мы з сястрой хадзілі ў касцёл па вялікіх святах і нядзелях. Гэта не быў прымус, а пэўная сацыялізацыя. Там былі сябры і знаёмыя. Часам было цікава паслухаць казанні на польскай мове. На Раство панавала магічная атмасфера. Увесь горад уначы запаўняў гарадзенскія касцёлы. Адна з самых спакойных ноччаў у годзе, калі не самая спакойная.

Рэлігіямі я цікавіўся і раней. У бацькоў быў змястоўны том у зялёнай вокладцы "Настольная книга атеиста". Кніга распавядала пра гісторыю і сучасную геаграфію рэлігій на Зямлі. Я быў знаёмы з праваслаўем, бо бабуля па лініі мамы належала да гэтай канфесіі. У нашай радні сустракаліся і баптысты. Я чытаў брашуркі Сведак Іеговы, які прываблівалі тым, што хрысціянства там было паказана зусім інакш. У хатняй бібліятэцы ў нас была Бхагавадгіта з тлумачэннямі да тэкстаў. У ліцэі я хадзіў на факультатыў па старажытнай этыцы. Там я больш грунтоўна даведаўся пра будызм і індуізм, сінтаізм і канфуцыянства. Мне ўсё гэта было цікава.

Пасля паступлення на гістфак я пачаў знаёміцца з першакрыніцамі: старажытнымі рэлігіямі і літаратурай. І тады зразумеў, што ўсё, аказваецца, не так проста з гэтым хрысціянствам і што яно не такое ўжо і самабытнае. Ды і ў гісторыі хапала чорных плям веры Хрыстовай. Паступова мая вера слабела.

Новы духоўны ўздым адбыўся ў ЗША, калі я з сябрам ездзіў працаваць летам па студэнцкай праграме. Там нам вельмі дапамаглі пяцідзесятнікі, эмігранты з нашых краёў. Аб гэтай прыгодзе неяк напішу яшчэ. Аднак пасля я ўсё ж такі дайшоў да атэізму.

Напэўна я супраць інстытуцыянальных рэлігій і іх дамінацыі ў духоўнай сферы. Яны лезуць паўсюль: у палітыку, гаспадарку, культуру, у тваё цела і ў твой ложак. Так быць не павінна. Я не супраць веры. Як спяваў гурт Raz, Dwa, Trzy: "Цяжка ні ў што не верыць". Кожны чалавек мае права на перакананні і духоўнасць. Без духоўнасці няма свабоды. Але духоўнасць не значыць рэлігійны фанатызм і прымушэнне да падпарадкавання. Чалавецтва пакуль што не разабралося з Сусветам. Мы пакуль што не дакрануліся да ўсіх відаў энергіі. І заўсёды павінна заставацца месца на пазнанне новых межаў рэальнасці і на тайну. Шмат для каго гэтая тайна завецца Богам. Шаную іх выбар, калі ён можа мірна суіснаваць з процілеглым выбарам іншых людзей. На жаль, гісторыя паказвае, што вельмі рэдка так бывае. Рэлігія - гэта ўлада. Там дзе улада няма месца волі.

Мы з маёй таварышкай жыцця не распісаныя і тым больш не вянчаныя. Нашая дачка не хрышчаная і мы будзем трымаць яe здалёк ад каталіцкага педагагічнага баламуцтва. Калі дарослая яна сама вырашыць ахрысціцца, я ўшаную яе выбар. Сам я не веру ў хрысціянскія каноны, але апастазіі не рабіў. Навошта мне выпісвацца з Касцёла, калі я туды не запісваўся? Аднак чвэрць стагоддзя таму я быў каталіком і гэта бачна па вершыку ніжэй.
  • 👍 5
  • ❤‍🔥 1
More from @sashanefer
  1. Oct 16, 2026Спрятался в своей шкатулке. Думал, рифмы рану лечат, Думал, что бумага вечна, Но застрял к…
  2. Oct 15, 2026Всплеск 2 Как заебался я лезть на стены От одиночества и беспробудства, От ультразвуков по…
  3. Oct 15, 2026Джэтлаг другую ноч запар. Прайграю бітву з разузгадненнем функцыянальнай сістэмы арганізма…
  4. Oct 13, 2026Пасля даволі цёплага Нью-Ёрка Польшча сустрэла восеньскім холадам, але (з падачы Андрухі)…
  5. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  6. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →