TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #3 127
Прывітанне! Мяне клічуць Саша Нефер. Я - гісторык і публіцыст родам з Горадні. Па перакананнях я анархіст.

У гэтым канале я буду дзяліцца сваёй літаратурнай творчасцю. Перш за ўсё, вершамі з невялікімі каментарамі да іх.

Вершы я пачаў пісаць яшчэ ў падлеткавым узросце. Некаторы час таму з дапамогай неабыякавых людзей мне ўдалося выдаць два невялікія зборнікі. Адзін DIY-самвыдавецкі, другі ў паважаным лібертарным выдавецтве. Але пра гэта пазней. З тых часоў у мяне назапасілася шмат нявыдадзенага матэрыялу.

Я ведаю, што ёсць пара-тройка чалавек, якія шануюць мае паэтычныя замалёўкі. Ёсць і тыя, хто лічыць мяне графаманам. Магчыма, маюць рацыю менавіта яны. Ня мне судзіць. Не прэтэндуючы ні на славу, ні на прызнанне, я буду рады, калі знойдуцца людзі ці хаця б адзін чалавек, якім мая сціплая творчасць здасца цікавай.

Калі ж не, то няхай паэзія застанецца спадчынай для маёй дачкі. Калі яна падрасце і прачытае гэты літаратурны дзённік, магчыма, яна паглядзіць на мяне з іншага ракурсу і ўбачыць увесь бляск і галечу маёй падрапанай душы.

Адразу абазначу, што з-за розных абставін пішу я на рускай мове. Гэтай мовай я валодаю лепш за ўсё. Такі адбітак на мне пакінула імпэрыя. Але ўсе імперыі разбураюцца, а культура вечная. Крэмль калі-небудзь будзе спалены, а рукапісы не гараць.

Буду рады любым водгукам, таксама крытычным. Горшае, што можа сустрэць любога творцу - ігнараванне і цішыня.

Пакуль што канал будзе працаваць у эксперыментальным рэжыме.
  • ❤ 6
  • 👍 5
  • 🔥 2
More from @sashanefer
  1. Oct 16, 2026Спрятался в своей шкатулке. Думал, рифмы рану лечат, Думал, что бумага вечна, Но застрял к…
  2. Oct 15, 2026Всплеск 2 Как заебался я лезть на стены От одиночества и беспробудства, От ультразвуков по…
  3. Oct 15, 2026Джэтлаг другую ноч запар. Прайграю бітву з разузгадненнем функцыянальнай сістэмы арганізма…
  4. Oct 13, 2026Пасля даволі цёплага Нью-Ёрка Польшча сустрэла восеньскім холадам, але (з падачы Андрухі)…
  5. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  6. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →