Як апісаць простымі словамі прыгажосць і прывабнасць жанчыны, якую кахаеш? Без усялякіх гэтых напышлівых і прыгладжаных эпітэтаў?
На напісанне гэтага верша мяне натхніла творчасць да сама асоба Анатоля Трафімчыка. Беларускага гісторыка, літаратуразнаўцы ды паэта. З Толікам я пазнаёміўся яшчэ на Першым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які шмат гадоў таму адбыўся ў Коўне. Толік не толькі таленавітая асоба, але хлопец вясёлы, з іскрамётным пачуццём гумару, сапраўдная душа кампаніі. На жаль, мы з ім не бачыліся і не размаўлялі вельмі-вельмі даўно. Але ягоная літарацкая творчасць заставіла дробны след і ў маіх рыфмоўках.
Таму, калі карнавал, то сёння давайце нешта лёгкае, вясёлае, летняе. Ніякай палітыкі. Толькі асалода ды панк-рок.
Post #29
127
- ❤ 2
- 👍 1
- 🔥 1