TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #26 148
Учора мінула 15 гадавіна смерці польскага анархіста Рафала Гурскага.

Я быў знаёмы з ім усяго некалькі гадоў, але гэтага хапіла, каб ён застаўся ў маёй памяці назаўжды. Для мяне Рафал быў своеасаблівым прыкладам. Старэйшы таварыш, ветэран руху, які не разгубіў да сваіх 35 гадоў ідэалы маладосці.

Рафал быў і практыкам, і тэарэтыкам. Таленавіты публіцыст, які захапляўся і папулярызаваў гісторыю анархізму. Аўтар некалькіх кніг і мноства артыкулаў. Рэдактар ​​анарха-часопісаў. Генератар ідэй. Смелы і ідэйны чалавек. Шматразова затрымоўваўся паліцыяй. Трымаў галадоўкі. Просты ў зносінах і канкрэтны ў дзеяннях.

Мне пашчасціла паўдзельнічаць з ім у розных акцыях. Дэманстрацыі і пікеты за правы працоўных, акупацыі офісаў нядобрасумленных працадаўцаў, блакады высялення кватэранаймальнікаў, антываенныя акцыі, пікеты пад консульствам РФ, розныя лакальныя мерапрыемствы супраць вар'яцтва гарадскіх уладаў...

Прыкаваны да ложка, ён да апошняга заставаўся актыўны. Калі сустрэчы нашай групы праходзілі ў яго дома, ён жартаваў, ён прапаноўваў ідэі, ён натхняў. Вельмі светлы чалавек, якога забіў рак. Легенда сучаснага польскага анархізму. Маральная і інтэлектуальная апора руху. Менавіта на такіх людзях і трымаецца ўвесь наш крохкі анархізм.
Wikipedia Rafał Górski Rafał Górski (ur. 22 września 1973 w Krakowie, zm. 4 lipca 2010 tamże) − polski działacz społeczny i demokratyczny, pisarz, publicysta, animator ruchu anarchistycznego, działacz związkowy, aktywista ruchów obrony praw lokatorskich.
  • ❤ 7
  • 👎 1
More from @sashanefer
  1. Oct 16, 2026Спрятался в своей шкатулке. Думал, рифмы рану лечат, Думал, что бумага вечна, Но застрял к…
  2. Oct 15, 2026Всплеск 2 Как заебался я лезть на стены От одиночества и беспробудства, От ультразвуков по…
  3. Oct 15, 2026Джэтлаг другую ноч запар. Прайграю бітву з разузгадненнем функцыянальнай сістэмы арганізма…
  4. Oct 13, 2026Пасля даволі цёплага Нью-Ёрка Польшча сустрэла восеньскім холадам, але (з падачы Андрухі)…
  5. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  6. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →