Асабістае не заўсёды палітычнае. Прыватнае можа быць шырэйшым за палітыку ці наадварот - вельмі агранічаным і блізарукім. Па вялікаму рахунку, для мяне любоў неразрыўна звязана з маімі перакананнямі. Мае палітычныя погляды абапіраюцца на мае ідэалы. Маі пачуцці суцэльныя ў сваіх крыніцах з поглядамі. У іх аднолькавы фундамент. Гэта прынцыпы, на якіх я з пераменным поспехам будую вакол сябе свой сусвет.
Дваццаць гадоў таму я ўпершыню зразумеў, што такое каханне. І колькі каштуе здрада. Зразумеў па-даросламу. Першы раз у жыцці я адчуў, як гэта мець праблемы са сном. Калі цябе перапаўняюць думкі, а нервы "дрыжаць як падбіты каршун". Але ўсё можна пераадолець. Гэты першы, вельмі моцны, досвед інсамніі закаханага юнака я стараўся перадаць у рыфмах. Не ведаю ці атрымалася, але тады мне стала лягчэй.
Post #24
135
- 👍 5
- ❤ 3