TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #162 92
На мяжы з Канадай, на шляху Вялікіх Амерыканскіх азёраў ляжыць даволі вядомы ў свеце горад Дэтройт. Гэты найбуйнейшы горад штата Мічыган не толькі колішняя аўтамабільная сталіца ЗША. Гэта не толькі радзіма музычнага жанру тэхна. Не толькі горад, дзе вырас Эмінэм, і нарадзіліся зоркі панкрокера Ігі Попа, хардрокера Эліса Купера ды блюзмэна Сціві Уандэра. Дэтройт не толькі горад, які ў майго пакалення асацыюецца з легендарным фільмам Пола Верховена “Робакоп” (па сюжэце падзеі адбываюцца менавіта у Дэтройце, але здымкі пераважна праходзілі ў Даласе і Пенсільваніі). Дэтройт не толькі сумнавядомы тым, што гэта найвялікшы амерыканскі готрад, які ў 2013 г. аб’явіў сябе банкротам. Дэтройт таксама ў мяне асацыюецца з сённяшняй геапалітычнай сітуацыяй у нашым рэгіёне – вайной ва Украіне. У часы другой сусветнай вайны горад стаў сталіцай таго, што увайшло ў гісторыю пад назвай “арсенал дэмакратыіі”. Гэтыя словы прэзідэнта Франкліна Дэлана Рузвельта, ашучаныя па радыё ў 1940 г. сталіся сімвалічным пачаткам дапамогі ЗША саюзнікам супраць карін Восі. Тады аўтапрамысловацсь у горадзе была максімальна пераведзена на патрэбы войска. Дарэчы, адзін з гарадоў-пабрацімаў з’яўляецца Менск. Дэтройт таксама моцна звязаны з абаліцыянісцкім рухам, расавае пытанне тут заўсёды было актуальнае. Зрэшты, як і справы рабочага руху. Аб гэтым напішу асобна.
  • 🔥 6
  • 👍 3
  • ❤ 2
More from @sashanefer
  1. Oct 15, 2026Всплеск 2 Как заебался я лезть на стены От одиночества и беспробудства, От ультразвуков по…
  2. Oct 15, 2026Джэтлаг другую ноч запар. Прайграю бітву з разузгадненнем функцыянальнай сістэмы арганізма…
  3. Oct 13, 2026Пасля даволі цёплага Нью-Ёрка Польшча сустрэла восеньскім холадам, але (з падачы Андрухі)…
  4. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  5. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  6. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →