пачатку беларускага паўстання
сёння мінае пятая гадавіна
аб гэтым напішуць іншыя
ці рукамі іх кранаць, ці выносіць віламі?
успаміны розныя як садавіна
тут недаспелыя, там падгнілыя
удзельнікі і ўдзельніцы
будуць дзяліцца траўмамі
быццам бясплатнымі крамамі
эксперты і аналітыкі
будуць падводзіць вынікі
публікаваць фота і тэксты
даваць прагнозы
вялікія лічбы і гучныя словы
не хапіла, не даціснулі,
дзве паловы
грамадства раскалолася
толькі не дзве, а тры
траціна сядзячая
турмы поўныя нявестамі
каралі пахіснулася крэсламі
стрэмка не выцягнута,
ідзе запаленне
небітае пакаленне
паставілі на калені...
палітыкі традыцыйна будуць хваліцца
ізноў выбіраюць: якая лепшая піцца
сілавы сцэнар? тады адказнасць вазьмі
прыгожыя заклікі ў "незалежных" СМІ
офісы, кабінеты, рады, канвенцыі
ладзяцца канферэнцыі
за ўсё заплочана
жнівеньскім краватачывым
крытыкаваць іншых за адсутнасць
веры, досведу, адчаю...
а хто вінаваты па сутнасці?
раней, думаў, што ведаю
сёння на гэтую тэму я не спрачаюсь
афіцыйны Менск у чарговы раз
вылівае вядро памыяў
(у гэтым вядры ногі памыў я)
на народзец, беглых, свядомых
змагароў, экстрэмістаў, тэрарыстаў...
працягніце радок - гэта аб нас
нікчэмных, мізэрных, убогіх
натаўскіх падсцілак...
жыццё эміграцыю намасціла
з'ехаў мільён
а я тут здавён
мне нечым ганарыцца
там васількі, валошкі, лён...
я там не быў, мяне не катавалі
ні гумовымі на Нямізе, ні дубінамі ў падвале
не спаў начамі, назіраў звонку
размова з бацькам, хаджу па кухні у трусах
кажу рэвалюцыя пачалася
бацькі на лецішчы яны не ў курсах...
так чаму ж ты не паехаў?
герой няйздзейсненых мар
пратэст на продаж? бунт як тавар?
чаму не далучыўся?
камяні чакалі, Молатавы шапталі...
чаму не рашыўся?
колькі год імкнуўсяў, рыхтаваўся,
уяўляў рэвалюцыю
уздым народу
смерць тырана
барыкады запрашалі, зброя свярбела
не за бел-чырвона-белае
а за волю, за роўнасць, справядлівасць
сацыяльную, нацыянальную, гендарную...
ах, гэтыя утопіі чортавы
нанесеныя на сцягі чорныя
чаму не паехаў, не падарваўся?
варушыць неабыякавых, ад Азоту да Белазу?
так, не паехаў.
свядома, з поўнай адказнасцю...
у маім жыцці былі два найцяжэйшыя выбары
маральныя, персанальныя
аб першым калісьці раскажу
выбары глыбінныя няпростыя
і я апынуўся на ростанях
увесну нарадзілася дачка
лета і я беспрацоўны
і вось жнівеньскі варушняк
куды кіраваць свае чоўны?
бросіць сяброўку з немаўлём?
адных, без падтрымкі, апоры
стаць у чаргу за медалямі?
паламанымі лёсамі
скрадзеным дзяцінствам маёй дачкі
чарговым томам кранальнай турэмнай прозы
ненапісанымі артыкуламі
невыдадзенымі кнігамі
неаказанай дапамогай
таварышам
яшчэ марыш сам?
ці мары блукаюць па лістах з волі
па засценкавых малюнках
людзей з моцнай воляй
якія далучыліся
абняліся з камянямі, кактэйлямі, зброяй
перасякалі межы, падпальвалі пакрышкі
рубіліся з АМАПам
стратэгіі адступлення, гарадскія мапы...
ставалі ў сцэпкі, ладзілі шэсці
жаночыя маршы тэсцілі...
я не паехаў
думаў, вагаўся, пралічваў
і не патрапіў у палон
з двузначнымі лічбамі
размова з таварышам:
мы едзем, спрабуем, рызыкнем
твая роля іншая - застанешся тут
будзеш адбівацца ад нашых праблем
вось такая іронія лёсу
я не паехаў, калі ўсё пачалося
бушавала сумленне
я не сапраўдны, не рэвалюцыянер
крыўдна да немагчымасці
цяжка да непрытомнасці
наперакор вераломнасці
дзякуючы сваёй стрыманасці
толькі пазней зразумеў
выбар быў правільны
дзяцінства дачкі даражэй
і я паехаў пазней...
не хапіла некалькі зорак нам
пяць гадоў, мне даўно не сорамна
9 жніўня 2025 г.
Post #123
407
- ❤ 11
- 👍 3
- 🔥 1