TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #109 117
Я пачаў шукаць, на якіх жа могілках ён пахаваны. Вікіпедыя кажа, што гэта Château. Аднак на гэтых цэнтральных могілках хавалі больш заможных персон.

Пол Аўрыч у сваёй кнізе "Саша і Эма" не ўказвае назвы. Сам Беркман хацеў, каб ягоны прах развеялі за акіянам на Форэст Хоум, каля чыкагскіх мучанікаў (менавіта там сярод іншых спачываюць Эма Гольдман, Вальтарына дэ Клер і Люсі Парсанс). Аднак у таварышаў не было дастаткова фінансаў, каб задаволіць апошняя жаданне анархіста. З лістоў Гольдман вінікае, што Беркмана пахавалі ці то на камунальных могілках, ці то ў камунальнай магіле. "Нью Йорк Таймс" у 1936 г. зрабіў памылку, напісаўшы, што ён пахаваны на могілках Cochez, але такіх няма ў Ніцы. Ёсць Cimiez. Падаецца, што гэта была памылка друку.

Зараз у сеціве гуляе назва Cohez. Я напісаў да гісторыка Шона Патэрсана, ён паўтарыў усю інфармацыю, якой я ўжо валодаў. Але зацікавіўся гэтай загадкай. Праз колькі дзён даслаў мне спасылку на пост Mala Vida з 2017 г., у якім вядомы расейскі анархіст-выдавец піша, што даведаўся пра тое, што магіла Беркмана не захавалася. Я паспяшаўся напісаць яму, бо мы знаёмыя. Аднак, аказалася, што ўся інфармацыя ў яго з інтэрнэту.

У сеціве я знайшоў, што камунальныя могілкі на ускраінах горада гэта Caucade. Частку іх займаюць расейскія праваслаўныя могілкі. Там пахаваны м. інш. генерал Юдзеніч і шмат расейскай эміграцыі. Сумняваюся, што Беркман ляжыць менавіта там, але Caucade даволі вялікія і магчыма трэба шукаць магілу недзе ў межах могілак. На жаль, у мяне не было дастаткова часу, каб наведаць ні Caucade, ні Cimiez. Па розных базах пахаваных Беркмана я не знайшоў, адначасова даведаўшысяў, што пахаваны ён як "Alexandre Schmidt-Bergmann".

На ягонай магіле павінна быць напісана: "Аляксандр Беркман, нарадзіўся 21 лістапада 1870 г., пахаваны 30 чэрвеня 1936 г. Яго марай быў новы свабодны і прыгожы свет. Усё яго жыццё — няспынная барацьба. За канчатковую перамогу свайго ідэалу".

Усё гэтае следства і перапіска цягнулася некалькі дзён, падчас паездак у іншыя мясцовасці (дарэчы, Каны - ні аб чым, не вартыя візіту). Падыходзіў дзень ад'езду і я вырашыў, што прынамсі злакалізую будынак, у якім апошнія гады жыў Беркман. Падыходзячы пешку да адрасу Boulevard de Cessole, 101 я пабачыў на ўзвышшы будынак, які рассякаў дзве вуліцы. Знізу кафэшка, паўсюль вокны з тыповымі стаўнямі. Менавіта на пятым паверсе гэтага будынку ён застрэліўся зранку 28 чэрвеня 1936 г. Не хацеў быць слабым, прасякнутым пакутамі старым чалавекам. Не хацеў быць цяжарам для іншых. І зрабіў свой свядомы выбар.

Гольдман паспела развітацца з паралізаваным сябрам (куля захрасла ў пазваночніку). Праз дзень вядомага анархіста пахавалі.

Толькі дзе? Загадка неразгадана. Трэба будзе абавязкова вярнуцца ў Ніцу, каб завяршыць гештальт.
Facebook Log in or sign up to view See posts, photos and more on Facebook.
  • 👍 4
  • ❤ 2
  • 🥰 1
More from @sashanefer
  1. Oct 15, 2026Всплеск 2 Как заебался я лезть на стены От одиночества и беспробудства, От ультразвуков по…
  2. Oct 15, 2026Джэтлаг другую ноч запар. Прайграю бітву з разузгадненнем функцыянальнай сістэмы арганізма…
  3. Oct 13, 2026Пасля даволі цёплага Нью-Ёрка Польшча сустрэла восеньскім холадам, але (з падачы Андрухі)…
  4. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  5. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  6. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →