TGViewer
RE:BELarus RE:BELarus @rebelarus1 · 114 subscribers
Post #187 325
24 лютага - дзень, які падзяліў свет. Дзень, калі Расія пачала вайну супраць Украіны.

Мы, палітвязні RE:BELarus, гаворым гэта выразна і наўпрост: Расія - агрэсар і наш вораг.

У дзень пачатку поўнамаштабнай вайны большасць з нас былі за кратамі. Але нават у турэмных сценах мы разумелі: пачалося зло, якое нельга апраўдаць. Расія напала на Украіну,
выкарыстаўшы тэрыторыю Беларусі.

Гэта не была «памылка».
Гэта не быў «ціск».
Гэта было свядомае рашэнне Лукашэнкі.

Лукашэнка не прадстаўнік беларускага народа, а захопнік улады ў Беларусі і дыктатар, які гадамі знішчаў Беларусь.

24 лютага Лукашэнка стаў саўдзельнікам расійскай вайны. Расія прынесла смерць, разбурэнне і страх.
Забітыя мірныя людзі, дзеці... Знішчаныя гарады і зламаныя лёсы.

Гэта не «геапалітыка». Гэта ваенныя злачынствы. Мы заяўляем гэта адкрыта: Расійскі рэжым і рэжым Лукашэнкі, адзінае зло. Яны вядуць вайну не толькі супраць Украіны, але і супраць свабоды, годнасці і жыцця ва ўсім свеце.

Беларусы, якія прайшлі турмы, не будуць маўчаць.
Мы асуджаем Расію і як можам дапамагаем Украіне і украінскаму народу.

Мы на баку Украіны.
Мы на баку супраціву.
Мы на баку перамогі над імперыяй гвалту.
Украіна змагаецца і пераможа. Разам з ёй пераможа праўда. А Беларусь стане вольнай.

Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

https://t.me/REBELarus1

@REBELarus20

re.belarus6@gmail.com

#REBELarus
#Беларусь
#палітвязні
  • ❤ 11
  • 🙏 5
  • 🥰 1
More from @rebelarus1
  1. Sep 18, 2026Цёткa - Xpэcт нa cвaбoдy Ha ycxoдзe кpacнa нeбa. Hac нe дзiвiць – тaк i тpэбa! Kpoў paкaмi…
  2. May 21, 2026Сёння — Дзень палітвязняў Беларусі. Гэта не проста дата. Гэта дзень, калі мы згадваем тых,…
  3. Mar 13, 2026Хочется сказать спасибо Литве. Громко. Чётко. По-настоящему. Литовская Республика передала…
  4. Feb 25, 2026Приветствуем вас. Мы – Международный комитет по расследованию пыток в Беларуси. Работая с…
  5. Feb 22, 2026Сення 21 лютага ў Доме нацыянальных супольнасцяў адбыўся культурны вечар, прысвечаны Міжна…
  6. Feb 17, 2026Сёння прадстаўнікі RE:BELarus упершыню сустрэліся з Сеймам Літвы — наўпрост, як былыя бела…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →